Свет33

У Польшчы арыштавалі прадстаўнікоў незвычайнага бізнэсу. Яны за плату на пэўны час пераводзілі грошы кліентам, якім патрэбныя былі польскія ДНЖ

За паслугі ўдзельнікі групы спаганялі плату ў памеры ад 45 да 180 еўра.

Фота: strazgraniczna.pl

У Польшчы затрымалі сем чалавек, датычных да злачыннай групы, якая дапамагала замежным студэнтам пацвярджаць фінансавую заможнасць. Дзякуючы гэтаму тыя атрымлівалі ДНЖ. Сярод кліентаў групы былі і беларусы, вынікае з інфармацыі Памежнай службы Польшчы, піша Most.

Злачынная група дзейнічала ў 2022‑25 гадах. Яе дзейнасць палягала ў часовым пераводзе грошай на банкаўскія рахункі кліентаў. Банкі выдавалі выпіскі з рахункаў, якія пацвярджалі наяўнасць у замежніка сродкаў для пакрыцця выдаткаў на знаходжанне ў краіне. Студэнты, якія падавалі заявы на ДНЖ на падставе навучання ў Польшчы, прадстаўлялі гэтыя выпіскі ў Мазавецкі ваяводскі ужонд, тым самым уводзячы супрацоўнікаў у зман адносна сваёй фінансавай сітуацыі.

Атрымаўшы выпіску, кліенты здымалі наяўныя грошы і вярталі іх удзельнікам групы альбо пераводзілі грошы наступным кліентам. За паслугі ўдзельнікі групы спаганялі плату ў памеры ад 200 да 800 злотых (45—180 еўра). 

Паводле ацэнак памежнікаў, атрымаць студэнцкі ДНЖ такім чынам маглі каля 3 тыс. замежнікаў, у тым ліку грамадзяне Беларусі, Турцыі, Казахстана, Узбекістана, Індыі і іншых краін.

Усяго былі затрыманыя сем чалавек. Гэта грамадзяне Украіны, Беларусі, Грузіі і Германіі. Чатыром асобам выстаўленыя абвінавачанні ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе. Аднаго з іх — 35‑гадовага грамадзяніна Германіі казахскага паходжання — абвінавачваюць у кіраўніцтве злачыннай групай. Таксама ўдзельнікам групы выстаўленыя абвінавачанні ў незаконнай дапамозе замежнікам у атрыманні ДНЖ. Яшчэ траіх чалавек абвінавачваюць у саўдзеле ў злачынстве. Двух удзельнікаў групы змясцілі пад арышт.

Падчас ператрусаў канфіскаваныя тэлефоны, ноўтбукі, вялікі аб'ём дакументаў, а таксама наяўныя грошы ў розных валютах на агульную суму каля 40 тыс. злотых (9 тысяч еўра).

Каментары3

  • Такая штука
    18.11.2026
    Прыехалі, уладкаваліся ў "прафесійны цэнтр" як "студэнты", атрымалі дакументы і працаваць на заходнія сервісы кшталту Болт і Убер. Вось дзе бандыцкія арганізацыі, якія спрыяюць нелегальным міграцыйным патокам.
  • Ноу крыміналіці
    18.11.2026
    Такі бізнес можа быць цалкам легальным, калі проста пазычаць грошы як 0-day loans не моцна занураючысь навошта яны патрэбны і своечасова плаціць падаткі. Напрыклад у ЗША працуюць канторы якія плацяць за вас залог калі патрапілі ў турму, іх агентаў можна сустрэць непасрэдна каля турмы. Потым вяртаеш з камісіей.
  • Жора
    18.11.2026
    Шкада людзей, якія нікому не нашкодзілі. Ну дзе студэнту ўзяць аднаразова 15+ тысяч злотых...

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны13

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

Забраў ката ў мяшку. Чаму беларус не змог вярнуць тавар у пункт выдачы заказаў?

«Зарабіў 1200, потым прыйшоў штраф на 1000». Беларусы дзеляцца ўмовамі працы на складзе Wildberries у «Вялікім Камені»12

Рада дырэктараў Nvidia не мае намеру вяртаць Джэнсэна Хуанга на пасаду генеральнага дырэктара1

Статкевіч пра Ціханоўскага: Ты патрэбны Беларусі. Вяртайся да сябе хутчэй, герой57

Ці нападалі мядзведзі ў Беларусі на людзей?1

Мігранты ўсё радзей едуць у багатыя краіны. І гэта можа стаць праблемай для тых краін10

Навукоўцы прыдумалі аднаразовыя кубачкі для кавы без кроплі пластыку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны13

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць