Свет1919

«Яны маглі б паўстаць, змагацца супраць рэжыму». Прэзідэнт Ізраіля заявіў аб адказнасці палесцінцаў у сектары Газа

Прэзідэнт Ізраіля Іцхак Герцаг заявіў, што палесцінцы ў сектары Газа павінны былі змагацца супраць ХАМАС. Аб гэтым ён сказаў на прэс-канферэнцыі 12 кастрычніка, піша «Медуза».

Прэзідэнт Ізраіля Іцхак Герцаг. Фота: Heinz-Peter Bader / AP Photo

«Гэта рыторыка, што грамадзянскія асобы не ўцягнутыя, няслушная. Гэта абсалютная няпраўда. Яны маглі б паўстаць, яны маглі б змагацца супраць гэтага злавеснага рэжыму, які захапіў Газу ў выніку дзяржаўнага перавароту», — сказаў Герцаг.

Як піша The Times of Israel, адказваючы на ​​пытанне карэспандэнткі CNN аб «калектыўным пакаранні» для мірных жыхароў у сектары Газа за дзеянні ХАМАС, Герцаг адпрэчыў абвінавачванні ў «ваенных злачынствах» і павысіў голас.

«Хіба вы не бачылі [разню на поўдні Ізраіля]? Вы ўсё гэта бачылі. Такім чынам, зараз мы пачынаем з рыторыкі аб ваенных злачынствах. Сапраўды? Праўда?» — сказаў прэзідэнт Ізраіля. Ён дадаў, што Ізраіль «выконвае міжнароднае права, дзейнічае ў адпаведнасці з міжнародным правам».

Пасля гэтага журналіст Channel 4 сказаў, што «збіты з панталыку» адказамі Герцага, бо «ён, відаць, ускладае адказнасць за ХАМАС на жыхароў Газы».

«Пры ўсёй павазе, калі ў вас на вашай чортавай кухні ёсць ракета і вы жадаеце стрэліць ёю ў мяне, ці магу я абараняцца? Такая сітуацыя», — адказаў на гэта прэзідэнт Ізраіля.

Раніцай 7 кастрычніка ХАМАС напаў на Ізраіль. У адказ Ізраіль пачаў наносіць масіраваныя ўдары па сектары Газа.

13 кастрычніка Армія абароны Ізраіля заклікала жыхароў Газы эвакуіравацца на поўдзень сектара, папярэдзіўшы, што ЦАХАЛ мае намер працягнуць аперацыю ў Газе.

У ААН гэты заклік раскрытыкавалі, заявіўшы, што перамяшчэнне 1,1 мільёна жыхароў немагчымае без разбуральных гуманітарных наступстваў.

У сваю чаргу кіраўніцтва ХАМАС заявіла, што жыхары Газы павінны ігнараваць заклік Арміі абароны Ізраіля эвакуіравацца з горада.

Прадстаўнік ізраільскага войска адказаў, што баевікі выкарыстоўваюць мірных жыхароў і падвяргаюць іх небяспецы. The Times of Israel са спасылкай на жыхара Газы адзначала, што ХАМАС проста перашкаджае эвакуацыі мірных жыхароў.

Каментары19

  • Ліцвін тэрарыст
    13.10.2023
    Яшчэ як варыянт - можна чакаць пакуль памрэць кіраўнік рэжыму
  • 0101
    13.10.2023
    Беларусы таксама нясуць адказнасць за дзеянні Лукашэнкі, яеі ўцягнуў Беларусь у вайну. І можна мільен разрў казаць што есць рэжым о есць беларусы. Але кслектыўная адказнасць таемама есць.
  • Айтишник
    13.10.2023
    Ліцвін тэрарыст, если это сарказм, то поддерживаю.

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?16

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі, а таксама ў Крамлі пракаментавалі ўдар па Крымскім мосце9

«У цябе апошні дзень». Беларускі айцішнік перабраўся на Філіпіны, а там усё жорстка13

«Настаў час крыху адступіць». Сабаленка расказала, што заставалася за кадрам яе няўдалага сезона4

Ізраіль загрузіў мільёны фотаздымкаў у сістэму распазнавання твараў Amazon, каб сачыць за палесцінцамі7

У МУС расказалі, колькі працоўных мігрантаў прыехала ў Беларусь і колькі злачынстваў яны здзейснілі1

Як у кіно. У цэнтры Гродна 19‑гадовы хлопец з аднаго ўдару паваліў слуп13

Свет на парозе фінансавага абвалу, яшчэ больш агрэсіўны Трамп і небяспека для Тайваня. The Economist даў прагноз на 2027 год13

Жанчыне, якая арганізавала ў Мінску незалежную культурную прастору, далі пяць гадоў калоніі18

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?16

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць