Грамадства66

Качанава ўзялася за модныя трэнды

«Стылісты — гэта не пра нас», — казала раней топ-чыноўніца, у сферу адказнасці якой трапіла і мода.

Старшыня Савета Рэспублікі наведала выставу, дзе сваю прадукцыю выставілі Аршанскі льнокамбінат, «Камволь», «Галантэя», «Магатэкс» і іншыя фабрыкі. Аглядаючы выставу, яна заявіла, «што трэнды трэба ствараць самім».

«У нас выдатная прадукцыя! Паглядзіце, якая якасць і ўзровень выканання!» — захаплялася Качанава.

І пахваліла гродзенскае прадпрыемства «МедЛен»: «Малайцы! Выканалі даручэнне Лукашэнкі зрабіць шмат навінак, якое ён даў у час наведвання Аршанскага льнокамбіната. Зрабілі імпартазамяшчальную прадукцыю добрай якасці. Цяпер трэба, каб яна была шырока прадстаўлена ў нашых крамах».

Раней Качанава расказвала, што сама носіць беларускія касцюмы:

«Гэта не пра нас — стылісты, візажысты… Няма ніякіх стылістаў, ніякіх візажыстаў. Я шыю адзенне ў атэлье з тканіны «Камволь» і заўсёды нашу адзенне беларускай вытворчасці».

Каментары6

  • Ха!
    15.12.2023
    А ты, Качанава, не шый на заказ у атэлье, а апрані тое, што у магазіне прадаецца. Паглядзім на цябе, як бы будзеш выглядаць.
  • Вольга
    15.12.2023
    Ватсан, што гэта за вой на багнах? - Гэта Качанава пра моду.
  • Казімір
    15.12.2023
    Горш за шэраговага саўка толькі савок ва ўладзе.

Цяпер чытаюць

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе21

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Усе навіны →
Усе навіны

Былы брамнік бразільскай зборнай хутка стане бацькам адразу двух дзяцей ад розных жанчын4

З 1 студзеня павялічыцца мінімальны заробак3

Толькі мова нас звязвае29

«Я чуў галасы ў галаве». Баксёр Тайсан Ф'юры расказаў, як у яго дыягнаставалі шызафрэнію1

Недалёка ад гары Арарат знайшлі рэшткі старажытнай драўніны. Там шукаюць Ноеў каўчэг7

Расіянам усё цяжэй знаходзіць ахвотных ісці на вайну за грошы3

Хто такі Аляксандр Ломскі, новы віцэ-прэм'ер па сельскай гаспадарцы1

У Віцебску знайшлі сабаку з адсечанымі лапамі. Гэта ўжо другі падобны выпадак за апошні тыдзень4

Беларус звольніўся з працы і пачаў шантажаваць былога начальніка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе21

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць