Улады Латвіі вывучаць магчымасць закрыцця мяжы з Расіяй пасля аналагічнага рашэння Эстоніі. Прэм'ер-міністр Андрыс Кулбергс даручыў адказным ведамствам ацаніць наступствы такога кроку і ўзгадніць падыход з іншымі краінамі Балтыі, паведамляе Delfi.

Ён падкрэсліў, што пытанне неабходна разглядаць комплексна, улічваючы меркаванні бяспекі, а таксама ўплыў на транзіт і размеркаванне памежнага транспартнага патоку ў рэгіёне. МЗС і Міністэрства паведамлення павінны падрыхтаваць «выразную пазіцыю» наконт магчымых абмежаванняў да 30 лістапада.
У падтрымку закрыцця мяжы з Расіяй, якая цалкам праходзіць па тэрыторыі Пскоўскай вобласці, таксама выступіў кіраўнік МУС Латвіі Яніс Дамбрава.
Начальнік латвійскай памежнай аховы Гунціс Пуятс адзначыў, што ў выпадку прыняцця такога рашэння частку супрацоўнікаў можна будзе накіраваць на ахову ўчасткаў мяжы, не абсталяваных пунктамі пропуску.
Эстонія абвясціла, што закрые памежныя пераходы з Расіяй з 1 снежня ў адказ на спробу падпалу прадпрыемства Threod Systems, якое вырабляе беспілотнікі для Украіны.
Паводле звестак Таліна, за нападам стаяла расійская ваенная разведка, вядомая як ГРУ. Масква адмаўляла сваю датычнасць да дыверсіі.
Каментары