Грамадства55

У школе Мінскай вобласці не ацяпляюць, але заняткаў не адмяняюць. Чыноўнікі прыдумалі для дзяцей лепшае

У адным з раёнаў Мінскай вобласці школа не ацяпляецца ўжо некалькі дзён праз аварыю на кацельні, піша Кулуары KYKY.

Сёння ранкам тэмпература на вуліцы была -18°, а ў класах — ад +6°C да +8°. На занятках дзеці і настаўнікі сядзяць у куртках, бо, па інфармацыі выдання, чыноўнікі не дазволілі адмяніць урокі, «каб не парушаць навучальнага працэсу».

Замест гэтага ў школе скарацілі час пераменаў паміж урокамі — каб дзеці пайшлі дадому крыху раней.

У Беларусі школы могуць закрывацца пры -25°С і ветры большым за 3 м/с, па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў улады.

Каментары5

  • Про
    08.01.2024
    То мо і добра, што ня топяць, а то ж могуць і ўтапіць.
  • У РБ пачынаюць катаваць з дзяцінства
    08.01.2024
    Ці то бацькі халуі ў гэтых дзяцей, ці то ім пофіг на іх.
  • Тэкля
    08.01.2024
    Правільней было б сказаць, што ў школе не працуе ацяпленне

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Усе навіны →
Усе навіны

Унікальны выпадак у НХЛ: беларус забіў аўтагол2

На вайне з Украінай упершыню загінуў вайсковец, якому на пачатак канфлікту было 13 гадоў6

У ЕС назвалі лідара, які спазняецца на саміты і пакідае іх першым11

Новы рэстаранны трэнд — хадзіць на вячэру аднаму5

Дураў папярэдзіў уладальнікаў айфонаў пра масавы ўзлом праз звычайныя сайты4

Прэпараты для пахудзення выпусцілі ў выглядзе шакаладак

У Чорную пятніцу беларусы штурмавалі Zara ды Massimo Dutti23

Дзяўчына з Гродна пяць гадоў кідала ў скарбонку двухрублёвыя манеты. А цяпер паказала, што атрымалася3

Youtube аднавіў відэа Сяргея Ціханоўскага з Мікітам Мелказёравым10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць