Вайна5555

У раёне Азоўскага мора збілі яшчэ адзін расійскі самалёт А-50

Пра гэта паведамляюць расійскія ваенкары, а таксама пацвярджае Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны.

А-50 — гэта звышкаштоўны расійскі самалёт-разведчык, якіх у расіян лічаныя адзінкі.

Паводле папярэдніх звестак, пры гэтым маглі загінуць ад 12 да 17 чалавек. Адносна ж таго, з чаго быў зроблены ўдар па самалёце, сярод расійскіх ваенкараў ходзяць чуткі, што «стралялі з нейкай невядомай зброі. Не Patriot, а нешта больш сур'ёзнае».

Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны пацвердзіла факт збіцця самалёта і расказала некаторыя дэталі збіцця. Паводле звестак ГУР, у выніку гэтай спецаперацыі ўдалося збіць новую, мадэрнізаваную версію гэтага самалёта — А-50У.

Збіццё самалёта было сумеснай аперацыяй ГУР і Паветраных сіл ВСУ. Рэзкае падзенне яго хуткасці і вышыні зафіксавалі каля горада Ейска у Краснадарскім краі.

У аператыўным штабе Краснадарскага краю Расіі пацвердзілі падзенне «аднаго лятальнага апарата». Але ніякіх дэталяў пакуль не прыводзяць. Мінабароны Расіі страту самалёта пакуль не каментавала.

Самалёт А-50 — паветраны камандны пункт, які расейцы выкарыстоўвалі для далёкага радыёлакацыйнага выяўлення, кіравання і навядзення для ўдараў па Украіне ракетамі са стратэгічнай авіяцыі.

Ягоны кошт — 350 мільёнаў даляраў. Такіх самалётаў у РФ усяго некалькі штук.

Каментары55

  • беларус
    23.02.2024
    Яка сумна новина
  • Цім
    23.02.2024
    Добры падарунак палкоўніку Пуціну на яго свята.
  • Glock17
    23.02.2024
    Планавае знішчэнне. Ён ім быў не патрэбны.

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?12

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста6

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет51

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

«Госпадзе, такое трызненне!» Усё больш беларусак пішуць, што ім званілі з міліцыі і пыталіся, ці жывыя яны2

Падлеткі п'юць лекі ад раку, каб стаць вышэйшымі. Дактары б'юць трывогу

Нямецкія футбольныя клубы пачалі абмяжоўваць смартфоны на стадыёнах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?12

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць