Вайна11

Прэзідэнт Чэхіі распавёў, калі прысутнасць войскаў НАТА ва Украіне не будзе парушаць міжнародныя нормы

Прэзідэнт Чэхіі Пэтр Павел перакананы, што войскі НАТА могуць ажыццяўляць падтрымку Украіны непасрэдна на тэрыторыі краіны. Паводле слоў чэшскага прэзідэнта, неабходна дакладна адрозніваць разгортванне баявых войскаў і магчымае прыцягненне войскаў да пэўнай «дапаможнай» дзейнасці, у якой НАТА ўжо мае вопыт, піша «Еўрапейская праўда».

 Пэтр Павэл. Фота: Petr David Josek / AP Photo

«Варта памятаць, што пасля анексіі Крыма і акупацыі часткі Данбаса, якая па сутнасці была агрэсіяй, хоць і ў значна меншых маштабах, чым сёння, на тэрыторыі Украіны дзейнічала трэніровачная місія НАТА, якая ў свой час уключала больш за 15 краін і налічвала каля 1000 чалавек », — нагадаў Павел. 

Ён зазначыў, што з пункту гледжання міжнароднага права і Статута ААН, «нішто не перашкаджала б войскам краін-членаў НАТА» дапамагаць у рабоце ва Украіне. 

На пытанне, ці падтрымаў бы ён прыцягненне войскаў НАТА для непасрэднай падтрымкі Украіны на яе тэрыторыі, Павел адказаў, што не выключае дыскусіі па гэтым пытанні. 

«Калі б мы маглі дамовіцца з саюзнікамі, што, напрыклад, замест таго, каб трэніраваць украінскіх салдат на тэрыторыі краін-членаў НАТА і перакідваць тысячы вайскоўцаў, скажам, у Польшчу ці Чэхію, было б значна лагічна перакінуць некалькі дзясяткаў інструктараў на ўкраінскую тэрыторыю і там трэніраваць украінскіх салдат », — сказаў ён. 

На мінулым тыдні Павал на прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам заявіў, што Еўропа не павінна абмяжоўваць свае магчымасці для падтрымкі Украіны, якая змагаецца супраць расейскай агрэсіі. 

Сам Макрон перад гэтым заяўляў, што «нельга выключаць» верагоднай адпраўкі заходніх войскаў ва Украіну. Пасля ён дадаў, што яго рэзанансныя словы былі старанна прадуманы.

Каментары1

  • Янка
    11.03.2024
    Ніякая міжнародная дапамога краіне-ахвяры узброеннай агрэсіі не парушае міжнароднае права

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць