Грамадства2020

Новыя разборкі: Балкунец і кампанія выйшлі з аргкамітэта па выбарах у Каардынацыйную раду, бо іх прапановы не пачулі

Паседжанне аргкамітэта па выбарах у Каардынацыйную раду трэцяга склікання скончылася чарговым скандалам. Трое ўдзельнікаў пакрыўдзіліся на тое, што іх прапановы не былі разгледжаныя, а рашэнні сабатаваныя. А таму яны адмовіліся ад удзелу.

Хто гэтыя людзі?

Дзмітрый Балкунец

Дзмітрый Балкунец — палітолаг, блізкі да Валерыя Цапкалы.

Чытайце: «Для яго Лукашэнка — беларускі нацыяналіст». Чым славуты расійскі палітолаг Андрэй Суздальцаў і прычым тут Балкунец

Анатоль Фёдараў, фота Радыё Рацыя

Анатоль Фёдараў — даўні актывіст БНФ, летась стварыў у Варшаве Кааліцыю беларускіх палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Цяпер прадстаўляецца ўдзельнікам грамадска-палітычнага аб’яднання «Нацыянальна-дэмакратычная платформа».

Руслан Хазін

Руслан Хазін — амаль 20 гадоў адпрацаваў на «Гродна Азоце», а з 2012 да 2020 годзе зарабляў на жыццё электрамантажнікам у Санкт-Пецярбургу. Пасля пераезду з Расіі ў Польшчу каардынаваў працу беларускіх дыяспар.

У выніку Фёдараў выступіў з заявай, у якой падсумаваў вынікі ўдзелу ў аргкамітэце. Ён пераканаўся, што правядзенне выбараў у КР шляхам галасавання беларускіх грамадзян — гэта праект самазваных структур. Заадно адсачыў механізм палітычных маніпуляцый, пераканаўся ў сваёй «поўнай палітычнай перавазе над апанентамі», а таксама выявіў шэраг патэнцыйных прыхільнікаў і саюзнікаў для далейшых дзеянняў.

«Відавочна, усё гэта і ёсць палітычная праца, а не толькі дасужыя размовы», — падсумаваў Фёдараў.

Чытайце таксама:

«Навошта выбары ў Каардынацыйную раду? Які можа быць протапарламент у протадзяржаве?» — Шрайбман

Пятрухін: Не разумею, чаму Каардынацыйная рада гаворыць ад майго імя. Гендарныя пытанні — распіл грошай

Каардынацыйная рада расказала, як будзе праводзіць выбары

Каментары20

  • Беня
    11.03.2024
    За ними будущее.
  • Працаваць ідзіце
    11.03.2024
    Блазны
  • Як гэта ўсё дастала
    11.03.2024
    Пакуль апазіцыйныя дзеячы разбіраюцца дзе чые карыта, Беларусь да свабоды не стала бліжэй, а палітвязні самі сябе не вызваляць. А Каардынацыйная рада нікому не патрэбная!

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет47

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае2

Былая жонка буйнога беларускага бізнэсмена прысвяціла разводу мастацкую выставу: з выкарыстанымі прэзерватывамі12

Па Мазыры панесліся чуткі пра маньяка і серыйныя забойствы. А што напраўду?

18‑гадовы аргенцінскі футбаліст памёр пасля прылёту мяча ў галаву1

Урсула фон дэр Ляен прывяла Беларусь як прыклад, да чаго прыводзіць адмова ад еўраінтэграцыі21

Беёнсэ стала першай артысткай, якую намінавалі на «Грэмі» 100 разоў1

Расійскі хакеіст, які амаль усю кар'еру гуляў у Беларусі, пайшоў заваёўваць Украіну і загінуў1

30‑гадовы блогер Максім Пушкін зрабіў другую перасадку валасоў. Колькі заплаціў?17

Зніклага расійскага Z-ваенкара Раманава маглі абвінаваціць у дзяржздрадзе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет47

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць