Свет

Японцы спрабавалі запусціць прыватную касмічную ракету, але яна ўзарвалася

Касмічная ракета Kairos-1 прыватнай японскай кампаніі Space One выбухнула адразу пасля запуску. У Японіі штучны спадарожнік прыватнай кампаніі спрабавалі запусціць упершыню.

Скрыншот з відэа

Даўжыня гэтай ракеты была каля 18 м, і яна мусіла даставіць на арбіту эксперыментальны апарат для замены разведвальных спадарожнікаў на выпадак, калі яны выйдуць з ладу.

Увогуле запуск спачатку планаваўся на 9 сакавіка, але яго перанеслі, бо ў акваторыю, якая лічылася зонай павышанай небяспекі, увайшоў карабель.

Space One павінна была стаць першай японскай прыватнай кампаніяй, якая вывела спадарожнік на арбіту.

Распрацоўшчыкі Kairos-1 патлумачылі, што ў ракету на выпадак адхілення ад зададзенай траекторыі, хуткасці альбо пры памылцы ў сістэме кіравання была закладзеная функцыя самазнішчэння. Акурат яна і спрацавала ўсяго праз 5 секундаў пасля запуску. Што стала прычынаю гэтага канкрэтнага інцыдэнту — пакуль не паведамляецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля9

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі збіраюцца больш актыўна паляваць на зуброў1

У Жабінкаўскім раёне ў ДТЗ загінулі два чалавекі

У Інданезіі сустрэлі змяю, якая паставіла сусветны рэкорд па даўжыні

У Беларусі паскорыўся рост ВУП5

Юшкевіч: Аднойчы мне прапанавалі: «Адно слова па-польску — 5 сутак ШІЗА. Рызыкнеш?»11

У мінскае метро маладзён хацеў зайсці з небяспечным кіем3

Цела кракаўскага стралка ніхто забіраць для пахавання не хоча. Яго думаюць аддаць навукоўцам6

Miss Kraken: сакрэтная ўкраінская сістэма выглядае як навуковая фантастыка, але ўжо працуе на фронце3

Жэрар Дэпард'ё прызнаў сваю віну ў сэксуалізаваным гвалце4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля9

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць