Свет33

ЗША папярэджвалі Расію аб тэрарыстычным нападзе менавіта ў «Крокусе» — The Washington Post

Washington Post апублікавала артыкул, у якім ананімныя крыніцы з амерыканскіх уладных колаў расказваюць: Расію папярэджвалі аб падрыхтоўцы нападу «Ісламскай дзяржавы» менавіта ў «Крокус Сіці Холе».

Тэракт у «Крокусе», 22 сакавіка 2024 г. Фота: AP Photo / Dmitry Serebryakov

The Washington Post са спасылкай на ананімных амерыканскіх чыноўнікаў сцвярджае, што за два тыдні да тэракту ўрад ЗША праінфармаваў расійскіх чыноўнікаў, што менавіта «Крокус Сіці Хол» з'яўляецца патэнцыйнай мішэнню для тэрарыстаў.

Афіцыйныя асобы і эксперты, з якімі размаўлялі журналісты выдання, адзначаюць: хоць Вашынгтон рэгулярна дзеліцца інфармацыяй аб магчымых тэрарыстычных атаках з замежнымі краінамі, у адпаведнасці з палітыкай, вядомай як «абавязак папярэджваць», паведамленне інфармацыі аб канкрэтных мэтах саперніку з'яўляецца незвычайным. Гэта можа прывесці да раскрыцця таго, як Злучаныя Штаты атрымалі гэтую інфармацыю, што патэнцыйна можа паставіць пад пагрозу таемную дзейнасць па назіранні ці людзей-крыніц інфармацыі.

Між тым, у аўторак кіраўнік расійскай Службы знешняй разведкі Сяргей Нарышкін сказаў, што ФСБ атрымала ад амерыканскіх спецслужбаў «пэўную інфармацыю», але гэтая «інфармацыя была занадта агульнай і не дазволіла выявіць да канца тых, хто ўдзельнічаў у гэтым страшным злачынстве».

Крыніцы Washington Post таксама распавялі, што інфармацыя была перададзеная расійскаму боку 6 сакавіка. На наступны дзень амерыканская амбасада ў Маскве апублікавала папярэджанне для сваіх грамадзян пра пагрозу нападу — у ім у якасці верагодных аб'ектаў нападу называліся «канцэрты». 

Пры гэтым, піша WP, былі прыкметы таго, што расійскія ўлады на пачатковым этапе паставіліся да папярэджання сур'ёзна. Па словах аднаго з суразмоўцаў выдання, паведамленне ЗША ўключала ў тым ліку інфармацыю аб падрыхтоўцы тэракта ў сінагозе. На наступны дзень ФСБ адчыталася, што прадухіліла напад ІДІЛ на сінагогу ў Маскве. 

Выданне звяртае ўвагу на словы 15-гадовага Іслама Халілава, які ў ноч нападзення працаваў у гардэробе канцэртнай залы, пра тое, што супрацоўнікам «Крокуса» паведамілі пра магчымасць тэракту неўзабаве пасля публічнага папярэджання 7 сакавіка.

«Нас папярэдзілі, што могуць быць атакі тэрарыстычныя. [Быў] Інструктаж, нам казалі, што рабіць, [куды] весці людзей», — сказаў Халілаў у інтэрвʼю вядомаму расійскаму спартыўнаму журналісту Зміцеру Ягораву. Халілаў паведаміў, што на тым тыдні, як іх інструктавалі, былі «самыя жорсткія праверкі, з сабакамі хадзілі».

Чаму бяспека не была ўзмоцнена і не падтрымана пасля першапачатковага папярэджання, застаецца незразумелым. Цалкам магчыма, што расійскія службы бяспекі, не бачачы, што атака адбылася неўзабаве пасля 7 сакавіка, вырашылі, што інфармацыя ЗША няправільная, і аслабілі пільнасць, выказалі здагадку некаторыя амерыканскія службовыя асобы.

За тры дні да тэракта, 22 сакавіка, Уладзімір Пуцін назваў «правакацыйныя заявы» заходніх уладаў пра магчымыя тэракты ў Расіі «адкрытым шантажом» і намерам дэстабілізаваць грамадства.

Адказнасць за тэракт практычна адразу ўзяла на сябе ячэйка ІДІЛ у Афганістане пад назвай «Вілаят Харасан». Аднак расійскія ўлады «бачаць» у тэракце «ўкраінскі след».

Уладзімір Пуцін, які выступіў перад расіянамі толькі праз 19 гадзін пасля тэракту, сказаў, што для тэрарыстаў, якія ехалі ва Украіну, з украінскага боку было «падрыхтавана акно» для перасячэння мяжы.

Паводле апошніх звестак, у тэракце загінулі 144 чалавекі, больш за 380 пацярпелі, дзясяткі чалавек застаюцца ў спісах зніклых без вестак.

Каментары3

  • Цыц
    03.04.2024
    Як і пра Прыгожына. А калі пачаўся бунт Прыгожына - ЗША ціснулі на Украіну, каб яны не атакавалі расею ў гэты час. Байдэн жэ врах Пуціна. Гэта Трамп яго агент. Не блытайце!
  • Mafkees
    03.04.2024
    Вот вам недорогие(дешевые и одноразовые) роzzиане власть которую вы заслужили. Вы для путена мясо на развес,а наташки ваши будут рожать от китайцев и таджиков,пока вас доедают черви в окопах.
  • Очередной рязанский сахарок
    03.04.2024
    У кого-то еще есть сомнения что за терактом стоит кремль и фсб? Им указали даже место, причем это сделали многие западные страны и по несколько раз, даже Иран и тот проинформировал Россию. Но Путин и его фсб все специально проигнорировали чтобы использовать это в своих целях. Именно поэтому группа силовиков ехала до крокуса более часа, хотя туда можно было дойти за 10 минут, т.к. там в пяти минутах база ОМОНа, росгвардия, полицейский участок и тд.

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Вызначыўся супернік зборнай Беларусі ў стыкавым матчы Лігі нацый5

19‑гадовы берасцеец Андрэй ліквідаваны пад Курдзюмаўкай22

Украіна нанесла ўдар па штабе арміі ў Бярдзянску. Загінулі сямёра вайскоўцаў, у тым ліку сын генерала3

Выжыць на 1500 рублёў? Некаторыя мінчане кажуць, што гэта рэальна11

Эстонія з 1 снежня закрывае мяжу з Расіяй4

У Мінску прадаюць «Жыгулі» з маторам на 300 сіл2

Украіна сёння збіла 79 крылатых ракет з 84, але не мае чым збіваць балістыку1

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць