Ежа44

Аргенцінскія піражкі эмпанадас

Прапануем рэцэпт эмпанадас, натхнёны традыцыйнымі аргенцінскімі смакамі: з ялавічынай, аліўкамі, яйкамі і мноствам спецый, такіх, як вэнджаная папрыка, кмен і шматкі чылі, а таксама з тонкай салодкасцю дзякуючы разынкам. Эмпанадас часта падаюць на вечарынках як закуску, але гэтыя піражкі такія ж добрыя на пікніках ці нават спакаваныя ў якасці дарожнага сняданку.

Espanadas
Фота: Pexels

Каб прыгатаваць эмпанадас з ялавічынай, спатрэбіцца:

  • 400 г абабранай бульбы, нарэзанай кавалачкамі таўшчынёй 5 мм (бярыце гатункі з высокім утрыманнем крухмалу)
  • 1 ст. л. алею, найлепш аліўкавага
  • 1 цыбуліна, дробна нарэзаная
  • 4 зубкі часнаку, здробненыя
  • 500 г ялавічнага фаршу
  • 1 1/2 ч. л. вэнджанай папрыкі
  • 1 1/2 ч. л. молатага кмену
  • 1/2 ч. л. шматкоў чылі
  • 1 шклянка ялавічнага булёну
  • 1 ст. л. таматнай пасты
  • 1/3 шклянкі разынак
  • 2 звараныя ўкрутую яйкі, нарэзаныя буйнымі кавалкамі
  • 1/2 шклянкі зялёных алівак без костачак, нарэзаных
  • 8 лістоў замарожанага пясочнага цеста
  • соус чылі для падачы

Як гатаваць:

  1. Адварыце бульбу ў каструльцы з падсоленай вадой на працягу 3 хвілін або пакуль яна не стане мяккай. Зліце.
  2. Разагрэйце алей у вялікай патэльні на сярэднім агні. Абсмажвайце цыбулю і часнак, памешваючы, 5 хвілін або пакуль цыбуля не стане мяккай. Павялічце агонь да максімуму. Дадайце фарш і гатуйце, памешваючы, каб не ўтварыліся камячкі, на працягу 3 хвілін або пакуль ён не падпячэцца. Дадайце папрыку, кмен і перац чылі. Гатуйце да з'яўлення водару. Дадайце булён, таматную пасту, бульбу і разынкі. Тушыце 8 хвілін або пакуль соус не загусцее. Дадайце яйкі і аліўкі і прыпраўце па смаку. Астудзіце.
  3. Разагрэйце духоўку да 200°C. Засцяліце дзве вялікія бляхі паперай для выпечкі.
  4. Выражыце з цеста трыццаць два колы дыяметрам 11,5 см. Выкладзіце ў цэнтр кожнага кола па дзве сталовыя лыжкі мясной сумесі. Складзіце напалову, каб начынне было ўнутры, і зашчапіце краі, каб яны шчыльна прылягалі адзін да аднаго. Выкладзіце піражкі швом уверх на падрыхтаваныя бляхі. Запякайце 30 хвілін або да залацістага колеру. Падавайце з соусам чылі або любым іншым, які вам смакуе.

Каментары4

  • хто пусціў жахчыну ў фухбольную тэму?
    26.05.2024
    яслі шо, то
    я вообще-то за П
  • Кухар
    26.05.2024
    Гэтым аргенцінскім барахлом здароўе сапсуеш. Зьеш салату з крапівы, лебяды і сьніткі з гуркамі ды мамідорамі запраўленую смятанай, вараным яйкам, сольлю і чорным перцам. Вось гэта ежа!
  • і палоўнік баршча табе на голава калі не з'еш , палкоўнік
    26.05.2024
    "ды мамідорамі"

    що !?
    как💩-ой <--это🍮пирожка

    какое мамідорамі ?
    будете с мамой за ручку ходить к фефектологу. понили?

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Усе навіны →
Усе навіны

Унікальны выпадак у НХЛ: беларус забіў аўтагол2

На вайне з Украінай упершыню загінуў вайсковец, якому на пачатак канфлікту было 13 гадоў6

У ЕС назвалі лідара, які спазняецца на саміты і пакідае іх першым11

Новы рэстаранны трэнд — хадзіць на вячэру аднаму5

Дураў папярэдзіў уладальнікаў айфонаў пра масавы ўзлом праз звычайныя сайты4

Прэпараты для пахудзення выпусцілі ў выглядзе шакаладак

У Чорную пятніцу беларусы штурмавалі Zara ды Massimo Dutti23

Дзяўчына з Гродна пяць гадоў кідала ў скарбонку двухрублёвыя манеты. А цяпер паказала, што атрымалася3

Youtube аднавіў відэа Сяргея Ціханоўскага з Мікітам Мелказёравым10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць