Грамадства33

Закрываецца адна з найстарэйшых прыватных ВНУ

Чуткі пра закрыццё хадзілі даўно, але рашэнне для многіх было жахлівым сюрпрызам.

Фота: Belarusinfo.by

Закрываецца адна з найстарэйшых прыватных ВНУ: БІП — Універсітэт права і сацыяльных тэхналогій. Пра гэта «Люстэрку» распавёў адзін са студэнтаў ВНУ, у адміністрацыі навучальнай установы пацвердзілі гэтую інфармацыю. Вось што ўдалося даведацца.

— Чуткі хадзілі даўно, але днямі ад аднаго з метадыстаў я даведаўся, што ўсё гэта праўда, — распавёў студэнт БІП Дзмітрый. — Рашэнне прынялі заснавальнікі, і для многіх яно будзе жахлівым сюрпрызам. Я студэнт-завочнік на апошнім курсе і цяпер нават не ўяўляю, як буду адвучвацца гэты апошні год.

Афіцыйнай заявы аб закрыцці на сайце ВНУ няма. 

— Па рашэнні заснавальнікаў адукацыйная дзейнасць універсітэта спыняецца з 30 жніўня 2024 года, — адказала сакратарка. — Усе студэнты, якія на дадзены момант у нас маюцца, будуць пераведзены ў іншыя ВНУ горада Мінска. Усё гэта будзе праходзіць цэнтралізавана. Адзінае, трэба трошкі пачакаць, пакуль з'явіцца афіцыйная інфармацыя і стануць вядомыя ўсе ВНУ, куды будуць пераводзіць дзяцей. Але хвалявацца не варта: усе будуць пераведзены і вучоба працягнецца з 1 верасня ў іншых ВНУ.

Пра прычыны закрыцця БІП сакратарка рэктара нічога не сказала.

— Гэта рашэнне заснавальнікаў, — уздыхае жанчына. — Чаму яны так вырашылі, я не ведаю.

БІП — адна з найстарэйшых прыватных ВНУ Беларусі. Яго ў 1990-м годзе адкрыў Сцяпан Сокал — навуковец і прадпрымальнік. Да 2020-га года ён быў рэктарам універсітэта. А 5 снежня таго ж года ён памёр. Верагодна, ад каранавіруса.

Першапачаткова БІП называўся Мінскай вышэйшай юрыдычнай школай пры Саюзе юрыстаў БССР. У 1991-м школа была перайменавана ў Беларускі інстытут правазнаўства, а ў сакавіку 1995-га атрымала ліцэнзію ВНУ.

У 2021 годзе ўстанова стала ўніверсітэтам і была перайменавана ў «БІП — Універсітэт права і сацыяльных тэхналогій».

У віншаванні рэктара БІП з нагоды 30-годдзя ВНУ ў 2020 годзе сцвярджалася, што за час працы там было падрыхтавана больш за 30 тысяч спецыялістаў рознага профілю: юрыстаў, эканамістаў, бухгалтараў, юрыстаў-міжнароднікаў і іншых. Таксама паведамлялася, што выпускнікі працуюць у дзяржаўных органах кіравання, праваахоўнай сістэме Беларусі, камерцыйных арганізацыях. Некаторыя з іх займаюць высокія дзяржаўныя пасады.

Каментары3

  • Belarus
    17.06.2024
    А я-то думаю, почему в некоторых госорганах и в полиции встречаю безграмотных сотрудников? Оказывается, они БИП окончили.
  • Король
    17.06.2024
    Belarus, ), они бгу окончили. Ты ошибся, лукашист.
  • Упс
    17.06.2024
    Belarus, нейкі дзіўны "беларус". Што за "паліцыя"?

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна нанесла ўдар па штабе арміі ў Бярдзянску. Загінулі сямёра вайскоўцаў, у тым ліку сын генерала3

Выжыць на 1500 рублёў? Некаторыя мінчане кажуць, што гэта рэальна11

Эстонія з 1 снежня закрывае мяжу з Расіяй4

У Мінску прадаюць «Жыгулі» з маторам на 300 сіл2

Украіна сёння збіла 79 крылатых ракет з 84, але не мае чым збіваць балістыку1

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты5

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць