Грамадства22

Сталі вядомыя яшчэ два прозвішчы вызваленых палітвязняў

Прапагандысты паказалі па тэлебачанні яшчэ дзвюх жанчын, якіх вызвалілі з гомельскай калоніі. 

Паводле праваабаронцаў, гэта Ала Зуева і Вольга Стаброўская.

Вользе Старбоўскай 64 гады. Яна была затрыманая ў ліпені 2023. Асуджаная за абразу Лукашэнкі на 1 год і 3 месяцы.

63-гадовая Ала Зуева была затрыманая ў чэрвені 2023 года за абразу прадстаўнікі ўлады і абразу Лукашэнкі. Прысуд — 2 гады і 6 месяцаў калоніі. 

Стаброўская выйшла на тыдзень раней за прызначаны тэрмін. Зуевай засталося правесці за кратамі яшчэ год.

Агулам цяпер вядома 5 імёнаў тых, хто выйшаў на волю сёння, у тым ліку Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Вольга Новікава. 

Каментары2

  • Ука Лядзь
    20.08.2024
    "...выйшла на тыдзень раней за прызначаны тэрмін" - во гэта літасць! Незаконна захапіў уладу, незаконна пазбавіў волі беларуску, а потым з панскага пляча падарыў ТЫДЗЕНЬ волі... Во гэта бацька-ябацька!
  • Нехта
    21.08.2024
    Незаконна асуджаныя жанчыны...

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць42

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра цяжкую сітуацыю сям'і, якая паўтара года таму трапіла ў жудаснае ДТЗ у Талачынскім раёне2

Жанчына тры гады не можа выехаць з райскага вострава. Выйсці з бюракратычнай пасткі ніяк2

Так выглядаў Уладзімір Пуцін у Шэньджэні ФОТА13

Пуцін назваў умову ўдзелу еўрапейцаў у перамовах па Украіне7

Да 2035 года мусульман стане больш, чым хрысціян. А цэнтр хрысціянства перамесціцца ў Афрыку12

«А што дрэннага было ў Ялце?» Пуціна спыталі пра «новую Ялту»6

Пуцін паабяцаў Украіне «балючыя адказы» на ўдары па Крымскім мосце4

Сабаленка схадзіла на матч НБА паміж «Лэйкерс» і «Джаз». «Лэйкерс» прайгралі пасля дзевяці перамог запар2

Лявон Вольскі прэзентаваў кліп на песню «Лекар ачуняй» ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць42

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць