У Смаргонскім раёне Audi урэзаўся ў гусеніцу экскаватара: двое чалавек у бальніцы
У легкавіка раптоўна адчыніўся капот.

Учора каля 16:55 38‑гадовы кіроўца Audi рухаўся на 49‑м кіламетры аўтадарогі «Маладзечна — Смаргонь» у напрамку Смаргоні, паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці.
Праз раптоўнае адчыненне капота ён страціў кантроль над аўтамабілем і сутыкнуўся з гусеніцай экскаватара, які знаходзіўся на платформе паўпрычэпа аўтацягніка MAN.
У выніку сутыкнення кіроўца Audi і яго 36‑гадовы пасажыр атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі дастаўленыя ў бальніцу.
Каментары