Грамадства44

Сын непрымірымага ворага Кадафі прыбыў у Беларусь, каб заключыць пагадненне

Садам Хафтар хоча падпісаць пагадненне аб падрыхтоўцы ваенных лётчыкаў для Лівійскай нацыянальнай арміі, якой камандуе ягоны бацька. 

Садам Хафтар, малодшы сын лівійскага магната Халіфы Хафтара, які многімі разглядаецца як ягоны пераемнік. Фота: Фэйсбук

«Нашыя крыніцы: Садам Хафтар прыбыў у Рэспубліку Беларусь у суправаджэнні генерал-лейтэнанта Мухамада аль-Манфура аль-Аміна, камандуючага авіяцыйным каледжам ва ўсходнім рэгіёне, два дні таму. Садам і Аль-Манфур адправіліся ў Беларусь, каб дамовіцца аб здзелках са зброяй і навучанні вайскоўцаў ВПС», — гаворыцца ва ўчорашнім паведамленні Libya Press.

Бацька Садама, Халіфа Хафтар, у 1969 годзе браў удзел у арганізаваным Муамарам Кадафі перавароце, які прывёў да звяржэння манархіі ў Лівіі. Хафтар стаў адным з вышэйшых афіцэраў і галоўных набліжаных лівійскага лідара. 

Аднак у час вайны Лівіі з Чадам за памежную паласу, якая разгарэлася ў 1987 годзе, галоўнакамандуючы Хафтар быў разбіты, тысячы лівійскіх салдат і сам Халіфа трапілі ў палон. Пасля паражэння Кадафі публічна адрокся ад палонных. Адной з прычынай было тое, што лівійскі лідар бачыў у сваім генерале пагрозу для сваёй улады. Раз'юшаны Хафтар парваў усе сувязі з Кадафі і заклікаў сваіх людзей дапамагчы яму ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту.

Халіфа Хафтар. Фота: agenzianova.com

Хафтар урэшце выйшаў на волю і планаваў уварванне ў Лівію, аднак яго апярэдзіў Кадафі, які арганізаваў у 1990 годзе пераварот у Чадзе. Хафтара і яго прыхільнікаў давялося эвакуяваць ЦРУ. Больш за 20 гадоў генерал пражыў у ЗША, дзе атрымаў грамадзянства.

Пасля падзення Кадафі ў 2011 годзе Хафтар вярнуўся ў Лівію і ўзначаліў Лівійскую нацыянальную армію, сабраную з рэштак арміі Кадафі, стаўшы адным з ключавых гульцоў у лівійскай грамадзянскай вайне. Сёння ягоная армія кантралюе большую частку Лівіі.

Ягоным пераемнікам лічыцца сын Садам Хафтар. У студзені 2023 года Халіфа Хафтар абвясціў, што адмовіцца ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах у Лівіі пры ўмове, што яго сыны Садам і Бэлькасім атрымаюць магчымасць балатавацца. У маі Хафтар прызначыў Садама начальнікам штаба сухапутных войскаў. 

Каментары4

  • Андрэй
    13.10.2024
    Дзесьці на швабры ў магіле круціцца адзін палкоўнік, але грошы не пахнуць.
  • И он с ними на одном поле?
    13.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Индеец
    14.10.2024
    Андрэй,

    Дзесьци на швабры 30-й год сидит адзин калхозник. Заливаецца смярдзючэй вадзярай, закусвае самым укусным у миры хручэвам из Гомельскай и Магилеуских радыяцыйных запаведникау, и гаукае из хаты с каю на трупы арабских камандзирау и руских салдат.

Цяпер чытаюць

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю2

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

Заплацілі, каб змерзнуць на стадыёне. Фанаты «Сэлтыка» сабралі 90 тысяч еўра за адну ноч1

Віцебскі вядучы, на якога данеслі за жарт на закрытым мерапрыемстве, расказаў, чым усё скончылася4

Севярынец: Ціханоўскі перайшоў чырвоную рысу. Не ганьбі мужчынаў і беларусаў. Вяртайся60

Былога супрацоўніка КДБ з польскім грамадзянствам асудзілі да 14 гадоў9

Вызначыўся супернік зборнай Беларусі ў стыкавым матчы Лігі нацый5

19‑гадовы берасцеец Андрэй ліквідаваны пад Курдзюмаўкай22

Украіна нанесла ўдар па штабе арміі ў Бярдзянску. Загінулі сямёра вайскоўцаў, у тым ліку сын генерала3

Выжыць на 1500 рублёў? Некаторыя мінчане кажуць, што гэта рэальна11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю2

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць