Грамадства77

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?

Як платныя тэлеграм-каналы дапамагаюць запісацца на візу.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Нягледзячы на новаўвядзенні, якія прынялі, каб выкрасліць пасярэднікаў з працэсу рэгістрацыі на падачу ў візавыя цэнтры, запісацца на візу самастойна дагэтуль праблематычна.

Пасярэднікі нікуды не зніклі, а хутка адаптаваліся да новых правіл запісу. За свае паслугі яны бяруць па 350—650 рублёў.

Для тых, хто не гатовы выдаткоўваць немалыя грошы за рэгістрацыю, а запісацца пакуль не можа, існуюць адмысловыя тэлеграм-каналы, якія дапамагаюць злавіць дату. 

Нейкага вызначанага часу, калі на сайце з'яўляюцца акенцы, няма. Таму чалавек можа па шмат разоў заходзіць на сайт візавага цэнтра ў розныя дні і часы, але вольных дат не ўбачыць і, адпаведна, не зможа запісацца.

Каналы, якія дапамагаюць вылавіць даты, называюць «радарамі». У іх публікуюць інфармацыю аб тым, што на сайце з'явіліся свабодныя даты на падачу на той ці іншы тып візы ў пэўным горадзе.

Фота: скрыншот з тэлеграм-канала ЧАТ VFS БЕЛАРУСЬ | VisaHouse Chat

Існуюць як бясплатныя радары, так і платныя. Карыстальнікі адзначаюць, што злавіць даты ў бясплатных каналах амаль не рэальна, бо інфармацыя там з'яўляецца са спазненнем, таму вольных акенцаў на момант публікацыі можа зусім не застацца.

У платных каналах такія абнаўленні даюць больш аператыўна.

Доступ да аднаго з папулярных прыватных каналаў-радараў каштуе 35 рублёў на два тыдні або 50 рублёў на месяц.

Фота: скрыншот з гугл-формы для рэгістрацыі ў «Приватный радар | VisaHouse»

Таксама ў такіх каналах аператыўна з'яўляецца інфармацыя пра дадатковыя слоты, якія з'яўляюцца, калі нехта адмовіўся ад рэгістрацыі або падчас рэгістрацыі нешта пайшло не так.

Каментары7

  • Беларус з палесся
    11.12.2024
    Працягвайце карыстацца рускамірнымі прыладамі і ботамі. На сто адсоткаў хутчэй візу дадуць ;)
  • Мх
    11.12.2024
    "Рускі свет" ва ўсёй красе. Кінуць, падставіць "зарабіць" на "лохах". Распаўсюдзілі зонаўскія "парадкі" на ўвесь "расейскі свет".
  • Ян
    11.12.2024
    Мх, а “польскі свет” гэтаму толькі спрыяе.

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Вызначыўся супернік зборнай Беларусі ў стыкавым матчы Лігі нацый5

19‑гадовы берасцеец Андрэй ліквідаваны пад Курдзюмаўкай22

Украіна нанесла ўдар па штабе арміі ў Бярдзянску. Загінулі сямёра вайскоўцаў, у тым ліку сын генерала3

Выжыць на 1500 рублёў? Некаторыя мінчане кажуць, што гэта рэальна11

Эстонія з 1 снежня закрывае мяжу з Расіяй4

У Мінску прадаюць «Жыгулі» з маторам на 300 сіл2

Украіна сёння збіла 79 крылатых ракет з 84, але не мае чым збіваць балістыку1

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць