Грамадства33

Беларусы адказалі, які падарунак ад працадаўцаў іх найбольш бы парадаваў

Напярэдадні навагодніх святаў сайт rabota.by правёў апытанне супрацоўнікаў беларускіх кампаній, каб высветліць, якія падарункі яны чакаюць ад працадаўцаў і ці хочуць адзначаць Новы год з калегамі.

Як выявілася, большасць апытаных (82,9%) хацелі б атрымаць ад наймальніка грашовую прэмію да Новага года.

Прыкладна чвэрць разлічвае на нейкія дыхтоўныя і карысныя падарункі, а кожны пяты — на сертыфікаты ў спа, фітнэс, забавы.

Менш за 15% хацелі б атрымаць салодкія падарункі для сваіх дзяцей.

Самыя непапулярныя варыянты — брэндаваныя сувеніры ад кампаніі (менш за 10%) і цукеркі, садавіна, шампанскае (усяго толькі 5,9%).

Цікава, што больш за траціну апытаных не пойдуць на навагодні карпаратыў. Самым папулярным тлумачэннем гэтага стала жаданне правесці час з сям'ёй (42% апытаных) і нежаданне траціць на карпаратыў грошы (35, 9%).

На думку ўдзельнікаў апытання, самае важнае на карпаратыве — гэта магчымасць пагутарыць з калегамі ў непрацоўнай атмасферы, смачная ежа і напоі, а таксама цікавая праграма.

У апытанні ўзялі ўдзел 1692 супрацоўнікі розных кампаній.

Каментары3

  • Беларусь хачу
    21.12.2024
    а што хацелі б атрымаць супрацоўнікі Бастыёна ад бастыёна?
  • супрацоўнік
    21.12.2024
    новы геймпад канечне
  • ●
    22.12.2024
    Кабыздох .

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна нанесла ўдар па штабе арміі ў Бярдзянску. Загінулі сямёра вайскоўцаў, у тым ліку сын генерала3

Выжыць на 1500 рублёў? Некаторыя мінчане кажуць, што гэта рэальна11

Эстонія з 1 снежня закрывае мяжу з Расіяй4

У Мінску прадаюць «Жыгулі» з маторам на 300 сіл2

Украіна сёння збіла 79 крылатых ракет з 84, але не мае чым збіваць балістыку1

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты5

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць