Свет22

Былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр памёр ва ўзросце 100 гадоў

Пра гэта паведаміў яго сын, піша выданне The Washington Post.

Джымі Картэр. Фота: Scott Cunningham/Getty Images

1 кастрычніка 2024 года 39-му прэзідэнту ЗША (1977-1981) споўнілася 100 гадоў.

Джымі Картэр нарадзіўся і вырас у Плейнсе (штат Джорджыя). У 1946 годзе выпусціўся з Вайскова-марской акадэміі ЗША. Пасля дэмабілізацыі з войска падтрымаў Рух за правы чарнаскурых у ЗША і стаў актывістам Дэмакратычнай партыі. З 1967 па 1971 быў сенатарам штата Джорджыя, а затым і губернатарам штата Джорджыя. Нягледзячы на тое, што Картэр быў слаба вядомы за межамі свайго роднага штата, у 1976 ён стаў кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах ад Дэмакратычнай партыі і перамог рэспубліканца Джэралда Форда.

Джымі Картэр у 1978 годзе. Фота: Wikimedia Commons

У першыя дні на пасадзе прэзідэнта Джымі Картэр абвясціў амністыю ўсім, хто ўхіліўся ад прызыву падчас В'етнамскай вайны, а таксама прыняў меры для спынення перыяду стагфляцыі. Пад яго кіраўніцтвам былі створаны Міністэрства адукацыі ЗША і Міністэрства энергетыкі ЗША. Апошнія гады яго прэзідэнцтва суправаджаліся энергетычным крызісам, захопам амерыканскіх закладнікаў у Іране і савецкім уварваннем у Афганістан. На прэзідэнцкіх выбарах у 1980 годзе ён пацярпеў разгромнае паражэнне, саступіўшы Рональду Рэйгану. Яго прэзідэнцтва ацэньваецца экспертамі як «ніжэй сярэдняга», аднак дзейнасць пасля сыходу з пасады прэзідэнта традыцыйна ацэньваецца высока.

Пасля завяршэння сваіх паўнамоцтваў ён заснаваў Цэнтр Картэра — некамерцыйную арганізацыю па абароне правоў чалавека, і атрымаў Нобелеўскую прэмію міру за працу, звязаную з цэнтрам.

Джымі Картэр напісаў некалькі кніг, якія ўключаюць у сябе як палітычныя мемуары, так і паэзію.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Мх
    30.12.2024
    Спачуванні.
  • Гурок
    30.12.2024
    Вось што значыць быць вегітарыянцам

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Усе навіны →
Усе навіны

Унікальны выпадак у НХЛ: беларус забіў аўтагол2

На вайне з Украінай упершыню загінуў вайсковец, якому на пачатак канфлікту было 13 гадоў6

У ЕС назвалі лідара, які спазняецца на саміты і пакідае іх першым11

Новы рэстаранны трэнд — хадзіць на вячэру аднаму5

Дураў папярэдзіў уладальнікаў айфонаў пра масавы ўзлом праз звычайныя сайты4

Прэпараты для пахудзення выпусцілі ў выглядзе шакаладак

У Чорную пятніцу беларусы штурмавалі Zara ды Massimo Dutti23

Дзяўчына з Гродна пяць гадоў кідала ў скарбонку двухрублёвыя манеты. А цяпер паказала, што атрымалася3

Youtube аднавіў відэа Сяргея Ціханоўскага з Мікітам Мелказёравым10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць