Здарэнні

Электрасамакатчыка з какаінам затрымалі ў Мінску

Жыхар сталіцы час ад часу ўжываў розныя наркотыкі. Адзін з дзён ён замовіў у наркашопе дозу какаіну.

Пасля пацверджання аплаты адміністратар прыслаў яму геаграфічныя каардынаты і фатаграфію мясцовасці, дзе трэба было забраць заказ. За ім фігурант адправіўся на арандаваным электрасамакаце, пішуць Мінск-навіны.

У лясным масіве ён хутка адшукаў дзве палімерныя прабіркі з парашком, паклаў іх у кішэню і накіраваўся дадому. Побач з адным з жылых дамоў на вул. Сталетава яго спынілі аператыўнікі наркаконтролю. Затрыманага даставілі ў Партызанскае РУУС, дзе падчас асабістага агляду ў яго выявілі какаін 0,38 г. У дачыненні да мужчыны завялі крымінальную справу.

— Яму выстаўлена абвінавачанне ў незаконных без мэты збыту набыцці, захаванні і перавозцы наркатычных сродкаў, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 328 КК, санкцыя якой — да пяці гадоў пазбаўлення волі, — пракаментаваў намеснік пракурора Партызанскага раёна Ціму́р Стужу́к.

— Віну грамадзянін цалкам прызнаў, у здзейсненым раскаяўся. У дачыненні да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе залогу.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва66

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

На «Яндэкс Картах» з'явіліся маршруты па Мінску, дзе ёсць пад'ёмнікі і пандусы

Колькі зарабляюць кур'еры на аўто ў дастаўцы «Яндэкс» у Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць