Нерухомасць

У Мінску прадаюць мікракватэру ў 18 квадратаў. Стартавая цана — 19 500 даляраў

У Сцяпянцы, у невялікім двухпавярховым будынку, які знаходзіцца за два крокі ад густога лесу, на вуліцы Геалагічнай, 119, прадаюць кампактную аднапакаёвую кватэру. Будучага ўладальніка мікракватэры вызначаць у рамках аўкцыёну, запланаванага на 12 жніўня, піша Onliner.by.

Фота: Onliner.by

Дарэчы, гэта паўторныя таргі: упершыню жыллё спрабавалі прадаць на пачатку ліпеня, але жадаючых, відаць, не знайшлося. Расказваем, у чым асаблівасць гэтага лота.

Пустуючая аднапакаёвая кватэра знаходзіцца на другім паверсе і займае плошчу 18,7 квадратнага метра. Жылыя — 12 «квадратаў», кухня — 6,7. Згодна з планіроўкай, санвузла ў кватэры няма. Жыллё знаходзіцца ў уласнасці «Мінскіх гарадскіх інтэрнатаў». У якім стане яно зараз — не ўдалося высветліць, але паглядзець яго перад пачаткам таргоў усё ж можна. Папярэдні агляд кватэры на вул. Геалагічнай, 119, запланаваны на 6 жніўня ў 09:00.

Стартавая цана за лот не зменена: аднапакаёўку прапануюць за 58 200 рублёў, або каля $19 500 па курсе.

Для ўдзелу ў таргах заяўніку прыйдзецца пакінуць задатак у памеры 5 820 рублёў.

Падаць заяўку на ўдзел у аўкцыёне можна з 28 ліпеня па 8 жніўня ў працоўныя дні з 09:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00 (па пятніцах — да 16:00) па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 39, каб. 6. Сам аўкцыён пройдзе 12 жніўня ў 15:00 па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 39, каб. 7 (зала аўкцыёнаў). Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца тут.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку21

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца маршруткі адмовіўся везці дзіця, якое не мела наяўных грошай. Ці меў ён рацыю?2

У Сенненскім раёне прадаюць з аўкцыёна старадаўнюю паштовую станцыю1

У Тураве збіраюцца за два мільёны рэканструяваць невялікі мост цераз канал

Ракетам «Пэтрыёт» нестае спецыяльнай віскозы: нечаканы дэфіцыт на сусветным рынку1

Зяленскі: Для ўдару па Крымскім мосце мы прымянялі толькі ўласную зброю6

Беларус паўнавартасна паабедаў у рэстаране ўсяго за 4 рублі. Дзе такое месца?3

Сі не дазволіў Пуціну стаць побач з сабой і Трампам на агульным фота саміта АЦЭС26

У былой прапагандысткі АНТ у Аўстраліі скралі машыну. Але хутка кінулі, бо ламачча11

Еўракамісія прапанавала выдаць Украіне 45 мільярдаў еўра пад агульны доўг краін ЕС2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку21

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць