Грамадства11

Якія купюры найчасцей падробліваюць у Беларусі

Беларускі рубель — у канцы спіса.

За першае паўгоддзе 2025 года ў банкаўскай сістэме Беларусі выявілі і канфіскавалі 278 падробленых грашовых знакаў — 277 банкнот і адну манету. Гэта на 14% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Абсалютным лідарам сярод фальшывак застаецца долар ЗША, на які прыйшлося 90% усіх выяўленых выпадкаў.

На другім месцы — расійскія рублі (6%), на трэцім — еўра (3,6%). Беларускі рубель займае толькі 0,4% у агульнай статыстыцы.

Найбольшая колькасць падробленых грошай, а менавіта 56,1%, была выяўлена ў Мінску.

Сярод падробленых долараў большасць — купюры высокага наміналу:

100 долараў — 72% падробленых долараў; 50 долараў — 27,2%. Колькасць фальшывых «пяцідзясятак» вырасла ў 2,2 раза.

Часта сустракаюцца так званыя «частковыя падробкі» (купюры нізкага наміналу, пераробленыя ў больш высокі), а таксама «суперпадробкі» — 100‑доларовыя купюры, якія вызначаюцца высокай якасцю.

Сярод расійскіх рублёў дамінуюць 5000‑рублёвыя фальшывыя купюры (88,2%), а сярод еўра — 50 еўра (60%).

Большасць падробленых долараў (89%) выраблена з выкарыстаннем паліграфічных тэхналогій, што патрабуе добра абсталяваных майстэрняў. Для вырабу фальшывых беларускіх і расійскіх рублёў часцей выкарыстоўваліся больш даступныя тэхналогіі струменевых і лазерных прынтараў.

Каментары1

  • Джордж
    26.10.2025
    Даляр даляры далярау́

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ў наземным грамадскім транспарце можна аплаціць праезд банкаўскай карткай2

Лаўрова спыталі, ці ўдаліся перамовы Пуціна з Трампам і Сі. Адказ быў няўцямным ВІДЭА1

Перамовы Трампа, Пуціна і Сі працягваліся паўтары гадзіны

У пяць разоў вырасла колькасць скаргаў, якія стаў задавальняць Вярхоўны суд. Лукашэнка спытаў, што адбываецца6

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць