Грамадства

Выстаўлены на таргі фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Гарызонт» у цэнтры Мінска

ААТ «H Холдынг» выставіла на таргі былы фізкультурна-аздараўленчы комплекс, размешчаны на вул. Куйбышава, 41, у Мінску. Яго плошча амаль 5,5 тыс. кв. м, і яго можна выкарыстоўваць пад аб’ект сферы паслуг, сказана ў апісанні аб’екта на пляцоўцы Kufar.

Паводле непасрэднага прызначэння будынак не выкарыстоўваецца даволі даўно, але там ёсць арандатары. Паведамляецца, што гэта «крамы спартыўнага прызначэння, а таксама аб’екты сферы паслуг», паведамляе Office Life.

З дакументаў вынікае, што гэта спецыялізаваны будынак фізкультурна-аздараўленчага і спартыўнага прызначэння. За яго просяць каля 6,96 млн рублёў. Адкрыты аўкцыён запланаваны на 25 лістапада.

Тэарэтычна будынак даволі цікавы, перш за ўсё сваім месцам размяшчэння. Там выдатная транспартная даступнасць і добры пешаходны трафік. Асабліва летам у сувязі з размешчанай побач «Пясочніцай».

Нядаўна паведамлялася, што «H Холдынг» трапіў пад новыя санкцыі ЕС. Туды ж трапіла і УП «ІЛТ Гарызонт».

Каментары

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Усе навіны →
Усе навіны

Унікальны выпадак у НХЛ: беларус забіў аўтагол2

На вайне з Украінай упершыню загінуў вайсковец, якому на пачатак канфлікту было 13 гадоў6

У ЕС назвалі лідара, які спазняецца на саміты і пакідае іх першым11

Новы рэстаранны трэнд — хадзіць на вячэру аднаму5

Дураў папярэдзіў уладальнікаў айфонаў пра масавы ўзлом праз звычайныя сайты4

Прэпараты для пахудзення выпусцілі ў выглядзе шакаладак

У Чорную пятніцу беларусы штурмавалі Zara ды Massimo Dutti23

Дзяўчына з Гродна пяць гадоў кідала ў скарбонку двухрублёвыя манеты. А цяпер паказала, што атрымалася3

Youtube аднавіў відэа Сяргея Ціханоўскага з Мікітам Мелказёравым10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць