Свет99

КНДР паказала сваю першую ядзерную падлодку, але эксперты не вераць у яе сапраўднасць

Паўночная Карэя заявіла пра стварэнне ўласнай атамнай субмарыны, памеры якой супастаўныя з найноўшымі амерыканскімі аналагамі. Лідар краіны Кім Чэн Ын асабіста праінспектаваў будаўніцтва, аднак вайсковыя аналітыкі заўважылі шмат дзіўных дэталяў.

Паводле звестак Цэнтральнага тэлеграфнага агенцтва Карэі (KCNA), новая падлодка мае водазмяшчэнне 8700 тон. Гэта робіць яе гігантам, блізкім па класе да амерыканскіх ударных субмарын тыпу Virginia. Кім Чэн Ын падчас візіту на верф падкрэсліў, што ядзернае ўзбраенне ваенна-марскіх сіл — гэта «тэрміновая задача» з-за пагроз з боку ЗША і Паўднёвай Карэі.

Акрамя падлодкі, Пхеньян адсправаздачыўся пра паспяховыя выпрабаванні зенітных ракет, якія нібыта паразілі цэлі на адлегласці 200 кіламетраў.

Апублікаваныя кадры выклікалі хвалю скепсісу сярод маніторынгавых груп і вайсковых экспертаў.

На здымках корпус субмарыны выглядае надта гладкім. На ім няма бачных зварачных швоў, якія непазбежна ўзнікаюць пры будаўніцтве такіх маштабных металічных аб'ектаў. Гэта дало падставу меркаваць, што гэта — поўнамаштабны макет.

Стварэнне кампактнага атамнага рэактара для падлодкі — адна з самых складаных інжынерных задач. Да гэтага часу такімі тэхналогіямі валодалі толькі шэсць краін (ЗША, Расія, Кітай, Францыя, Вялікабрытанія і Індыя).

На дадзены момант большасць аналітыкаў схіляецца да таго, што Пхеньян у чарговы раз выкарыстаў дэкарацыі для ўзняцця ўласнага аўтарытэту і застрашвання суседзяў.

Але калі КНДР сапраўды здолее спусціць на ваду атамную падлодку, гэта радыкальна зменіць баланс сіл у рэгіёне. У адрозненне ад дызельных лодак, атамныя могуць месяцамі знаходзіцца пад вадой, што робіць іх амаль непрыкметнымі для сістэм і дазваляе наносіць удар з любой кропкі акіяна.

Каментары9

  • Я
    25.12.2025
    Човен, а не лодка!
  • чаму б і не
    25.12.2025
    Пакуль Лі-Чжу-Соль штурмаваў лясочкі пад Курскам.
    Лі-Сі-Цын будаваў рэактар.
  • Абое Рабое
    25.12.2025
    Лукашэнка тожа заказал такую жэ , памалююць у́ зялёны ,
    пад Шкловам яе устновяць на п'едэстале

    [Зрэдагавана]

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Усе навіны →
Усе навіны

Унікальны выпадак у НХЛ: беларус забіў аўтагол2

На вайне з Украінай упершыню загінуў вайсковец, якому на пачатак канфлікту было 13 гадоў6

У ЕС назвалі лідара, які спазняецца на саміты і пакідае іх першым11

Новы рэстаранны трэнд — хадзіць на вячэру аднаму5

Дураў папярэдзіў уладальнікаў айфонаў пра масавы ўзлом праз звычайныя сайты4

Прэпараты для пахудзення выпусцілі ў выглядзе шакаладак

У Чорную пятніцу беларусы штурмавалі Zara ды Massimo Dutti23

Дзяўчына з Гродна пяць гадоў кідала ў скарбонку двухрублёвыя манеты. А цяпер паказала, што атрымалася3

Youtube аднавіў відэа Сяргея Ціханоўскага з Мікітам Мелказёравым10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць