Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1010

План Б: без Лукашэнкі

Мядзведзеў і Назарбаеў абмеркавалі «магчымасць супольных дзеянняў дзвюх краін дзеля найхутчэйшага вырашэння ўсіх пытанняў фармавання Мытнага звязу». Каментуе ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Мядзведзеў і Назарбаеў абмеркавалі па тэлефоне план Б. Паводле прэс-службы Крамля, гаворка ішла пра «магчымасць супольных дзеянняў дзвюх краін дзеля найхутчэйшага вырашэння ўсіх пытанняў фармавання Мытнага звязу».

Правал перамоў трох прэм’ераў 21 траўня ў Пецярбургу, што дэ-факта прызнаў Пуцін, змушае Маскву распрацоўваць варыянты выратавання свайго праекта, які ў атачэнні Мядзведзева без эківокаў называюць геапалітычным. Калі з Мінскам зварыць кашу не пашэнціць, то не выключана і «двойка».

Зрэшты, пакуль што

паказальныя кантакты з Астаной выглядаюць найперш псіхалагічным ціскам на Лукашэнку,

які ад пачатку свайго прэзідэнцтва жорстка супернічаў з Назарбаевым на інтэграцыйным полі. Глядзі, маўляў, каб зараз не застацца з носам!

Беларускае ж кіраўніцтва прасекла, што танных энерганосьбітаў пад новай шыльдай не пабачыць як сваіх вушэй, але разам з тым добра засвоіла расійскае выслоўе «С паршивой овцы хоть шерсти клок». А раптам пад маркай Мытнага звязу хоць нейкія крыхі яшчэ пашэнціць уварваць?

Увогуле ж,

можа паўтарыцца ў рэдукаваным выглядзе сюжэт «саюзнага будаўніцтва»,

калі праект дэ-факта пахаваны ўжо, але гучыць інерцыйная рыторыка і выціскаюцца нейкія прэферэнцыі.

Пахаванне Мытнага звязу — гэта адчувальны ўдар па амбіцыях Масквы, але плюс для цывілізаваных перспектыў Беларусі.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?16

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі, а таксама ў Крамлі пракаментавалі ўдар па Крымскім мосце9

«У цябе апошні дзень». Беларускі айцішнік перабраўся на Філіпіны, а там усё жорстка13

«Настаў час крыху адступіць». Сабаленка расказала, што заставалася за кадрам яе няўдалага сезона4

Ізраіль загрузіў мільёны фотаздымкаў у сістэму распазнавання твараў Amazon, каб сачыць за палесцінцамі7

У МУС расказалі, колькі працоўных мігрантаў прыехала ў Беларусь і колькі злачынстваў яны здзейснілі1

Як у кіно. У цэнтры Гродна 19‑гадовы хлопец з аднаго ўдару паваліў слуп13

Свет на парозе фінансавага абвалу, яшчэ больш агрэсіўны Трамп і небяспека для Тайваня. The Economist даў прагноз на 2027 год13

Жанчыне, якая арганізавала ў Мінску незалежную культурную прастору, далі пяць гадоў калоніі18

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?16

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць