Свет99

Як адрэагавалі ў свеце на аперацыю ЗША і Ізраіля супраць Ірана

Рэакцыі лідараў, натуральна, розныя, піша Бі-бі-сі.

Людзі ў Іерусаліме хаваюцца ад атакі іранскіх дронаў. 28 лютага 2026 года. Mostafa Alkharouf/Anadolu via Getty Images 

Урад Вялікабрытаніі заявіў, што краіна не ўдзельнічала ў аперацыі Ізраіля і ЗША і не хацела б далейшай эскалацыі і пашырэння гэтага рэгіянальнага канфлікту. Брытанскія ўлады таксама падкрэслілі, што нядаўна ўмацавалі свае магчымасці па абароне на Блізкім Усходзе — выключна з мэтай абароны сваіх грамадзян, якія знаходзяцца ў рэгіёне.

«Ірану ніколі нельга дазваляць распрацоўваць ядзерную зброю, і менавіта таму мы пастаянна падтрымліваем намаганні па дасягненні рашэння шляхам перамоў», — гаворыцца ў заяве ўрада.

Ва ўрадзе Германіі заявілі, што Берлін быў загадзя праінфармаваны Ізраілем аб падрыхтоўцы ўдараў па Іране. Як паведаміў прадстаўнік урада краіны, канцлер Фрыдрых Мерц уважліва сочыць за развіццём падзей і падтрымлівае сувязь з еўрапейскімі партнёрамі. На наступным тыдні ў Вашынгтоне павінна адбыцца сустрэча Мерца з Дональдам Трампам.

Расія выступіла з асуджэннем «загадзя спланаванага і несправакаванага акту ўзброенай агрэсіі супраць суверэннай і незалежнай дзяржавы — члена ААН».

У МЗС РФ аперацыю ЗША і Ізраіля назвалі «безразважным крокам» і «небяспечнай авантурай», якая парушае нормы міжнароднага права. У ведамстве лічаць, што ЗША і Ізраіль дамагаюцца «разбурэння канстытуцыйнага ладу і знішчэння кіраўніцтва непажаданай ім дзяржавы, якая адмовілася падпарадкоўвацца сілавому дыктату і гегеманізму».

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікаў да склікання надзвычайнага паседжання Савета Бяспекі ААН. Па словах Макрона, Тэгеран павінен зразумець, што ў яго не застаецца іншага выйсця, акрамя як пачаць «сумленныя перамовы» і адмовіцца ад сваіх праграм па стварэнні ядзернай зброі і міжкантынентальных балістычных ракет.

Кіраўнік дыпламатыі Еўрапейскага саюза Кая Калас заявіла, што ў яе адбылася размова з ізраільскім калегам Гідэонам Саарам і з іншымі афіцыйнымі прадстаўнікамі краін рэгіёну. Па яе словах, ЕС разам з арабскімі партнёрамі вывучаюць магчымасці вырашэння канфлікту з дапамогай дыпламатыі.

У офісе прэм'ер-міністра Італіі Джорджы Мелоні заявілі, што салідарныя з грамадзянскім насельніцтвам Ірана. Італія патрабуе павагі грамадзянскіх і палітычных правоў іранцаў.

Урад Швейцарыі заявіў, што «глыбока занепакоены» паведамленнямі аб ударах. Улады краіны заклікалі бакі, уцягнутыя ў канфлікт, да «поўнага выканання міжнароднага права» і «максімальнай стрыманасці». Таксама ў Цюрыху звярнулі асаблівую ўвагу на неабходнасць абароны грамадзянскага насельніцтва.

Прэм'ер-міністр Аўстраліі Энтані Албанезе заявіў, што яго краіна салідарная з «адважным народам Ірана ў яго барацьбе супраць прыгнёту». Пры гэтым ён падтрымаў намаганні ЗША па недапушчэнні з'яўлення ў Ірана ядзернай зброі.

Каментары9

  • Žvir
    28.02.2026
    Ну-ну, Найперш не галасі!., moža pačakaješ vynikaŭ, potym sam asudziš, biez dapamohi trolaŭ ?
  • Анна
    28.02.2026
    кровавые лицемеры из российского мид лучше бы молчали
  • Žvir
    28.02.2026
    Анна, a jak vam Dartanjan ?.. Šnyr tupahałovy...

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?12

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?12

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць