Ежа55

Рапсавы алей цяпер павінен прадавацца ва ўсіх крамах

Цяпер рапсавы алей павінен быць на паліцах усіх харчовых гандлёвых аб’ектаў, а не толькі ў гіпермаркетах, як гэта было раней.

Адпаведная пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступіць у сілу праз два месяцы.

Таксама ў дакуменце адзначаецца, што рапсавы алей павінны будуць прадаваць і ў нехарчовых крамах, калі там ёсць прадукты харчавання.

Патрабаванне ўведзена і для невялікіх неспецыялізаваных гандлёвых аб’ектаў, у якіх у тым ліку прадаюцца прадукты харчавання, уключаючы міні-маркеты і павільёны плошчай ад 50 кв. м.

Для гіпер– і супермаркетаў павысілі норму. Раней было дастаткова выставіць на паліцы 1—2 найменні. Цяпер у залежнасці ад плошчы аб’екта — ад 1 да 5.

Каментары5

  • %
    17.03.2026
    Рапсавы алей больш карысны ніж сланэчнікавы
  • Сымон
    17.03.2026
    Лукашысцкая банда з усей моцы спрабуе прадаць алей з нарабаванай на акупаваных тэрыторыях Украіны сыравіны. Белпол выдатна папрацаваў і высвятліў шлях яе руху, і асобаў кшталту былога галоўнага лукашысцкага мянта Наумава, якія датычныя да гэтага ганебнага бізнэса.
  • Уцеклы
    18.03.2026
    У поляков в магазинах рапсовое масло это стандарт, вместо подсолнечного. Подсолнечное тоже есть, между льняным и оливковым. И все майонезы и соусы на рапсовом.

    Не уверен что это здоровая альтернатива.

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?11

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста6

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет51

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

«Госпадзе, такое трызненне!» Усё больш беларусак пішуць, што ім званілі з міліцыі і пыталіся, ці жывыя яны2

Падлеткі п'юць лекі ад раку, каб стаць вышэйшымі. Дактары б'юць трывогу

Нямецкія футбольныя клубы пачалі абмяжоўваць смартфоны на стадыёнах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?11

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць