Грамадства

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

У парку імя Горкага працягваецца мадэрнізацыя абсерваторыі сталічнага планетарыя. У снежні на будынку дэмантавалі стары купал і пачалі ўмацаванне апорных калон, а цяпер на пляцоўку даставілі новы алюмініевы купал. Падрабязнасці распавялі ў «Мінскбудзе».

Фота: Мінскбуд

Канструкцыю вырабілі ў Маскве, а ў Мінск прывезлі ў разабраным выглядзе. Пасля зборкі купал, абсталяваны электрапрывадам і створкамі, што раскрываюцца з аглядам на 360°, усталююць на будынак. Цяпер будаўнікі якраз фарміруюць бетонную аснову пад яго ўстаноўку.

Фота: Мінскбуд

Паралельна на аб’екце вядуцца тынкавыя работы і мантаж вонкавай лесвіцы. Унутры будынка ўжо завяршылі дэмантаж старых перагародак і даху.

Пасля перапланіроўкі ў абсерваторыі пашыраць фае, а ўсё тэхнічнае абсталяванне вынесуць у падвальную частку.

Так павінна выглядаць у будучыні. Фота: Planetarium.by

Праект прадугледжвае поўнае абнаўленне «начыння»: у планетарыі заменяць экран, акустыку і праекцыйную сістэму. Для гледачоў усталююць новыя крэслы з функцыяй нахілу спінкі. Нягледзячы на глыбокую мадэрнізацыю, архітэктурны вобраз будынка абяцаюць захаваць — ад лускаватага пакрыцця даху да аўтэнтычнага напісання шыльды «Планетарый».

Каментары

Цяпер чытаюць

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Усе навіны →
Усе навіны

Жэрар Дэпард'ё прызнаў сваю віну ў сэксуалізаваным гвалце4

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?17

Украінцы нанеслі моцны ўдар па расійскіх радарах і станцыях РЭБ4

Інстытуты сацыялогіі і філасофіі Акадэміі навук аб'яднаюць у адзін8

У Кемераўскай вобласці Расіі разбіўся вайскова-транспартны самалёт Ан-12 «Чорны цюльпан» ВІДЭА11

Зяленскі расказаў, чым украінцы падбілі Крымскі мост10

Да людзей, якія шукаюць праўды і дапамогі ў тыктоку, сталі прыходзіць сілавікі4

Перастаў працаваць паблік «Беларуская турма» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце»1

Пальчыс адказаў на прэтэнзію — «чаму народ вадзілі па праспектах» у 2020‑м63

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць