Свет66

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»

Іранскія дзяржаўныя медыя выступілі з абвяржэннямі пасля слоў Дональда Трампа пра нібыта паспяховыя перамовы з Іранам. Паводле інфармацыі Тэгерана, ніякіх кантактаў з Вашынгтонам не адбывалася, а змена рыторыкі Белага дома выкліканая выключна страхам перад маштабным ударам у адказ.

Святары і іншыя дэманстранты на антыізраільскім мітынгу, Тэгеран, 13 сакавіка 2026 года. Фота: AP Photo / Vahid Salemi

Агенцтва Fars сцвярджае, што паміж бакамі няма «ні прамой, ні ўскоснай сувязі праз пасярэднікаў». Паводле даных агенцтва, Трамп аддаў загад адкласці ўдары толькі пасля таго, як пачуў папярэджанне:

у выпадку атакі на іранскія аб’екты цэлямі ўдараў Тэгерана стануць усе электрастанцыі на Блізкім Усходзе.

Агенцтва Tasnim са спасылкай на ўласную крыніцу пацвярджае, што «ніякіх перамоў не было і няма». Суразмоўца агенцтва заявіў, што амерыканскі прэзідэнт адмовіўся ад бамбардзіровак энергетычнай інфраструктуры Ірана, калі зразумеў, што іранскія пагрозы «набылі пераканаўчасць».

Акрамя ваеннай пагрозы, крыніцы Tasnim называюць яшчэ некалькі прычын адступлення Трампа.

Сярод іх — моцны ціск з боку фінансавых рынкаў і крытычная сітуацыя з сусветнымі цэнамі на энерганосьбіты.

Іранскія афіцыйныя асобы падкрэсліваюць, што з пачатку канфлікту праз пасярэднікаў перадаваліся паведамленні, на якія Тэгеран даваў нязменны выразны адказ: краіна будзе працягваць абарону і не пойдзе на саступкі пад ціскам.

Каментары6

  • Поцык
    23.03.2026
    Так Трампа никто ещё не унижал
  • Дрынька
    23.03.2026
    Што ш ты Донні здаў узад...
  • Taco
    23.03.2026
    Трамп решил выполнить условия Ирана, объявить себя победителем и свалить с Близкого Востока.

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?12

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста6

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет51

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

«Госпадзе, такое трызненне!» Усё больш беларусак пішуць, што ім званілі з міліцыі і пыталіся, ці жывыя яны2

Падлеткі п'юць лекі ад раку, каб стаць вышэйшымі. Дактары б'юць трывогу

Нямецкія футбольныя клубы пачалі абмяжоўваць смартфоны на стадыёнах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?12

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць