Свет22

Дрон, які заляцеў у Літву і там узарваўся, не быў зафіксаваны літоўскімі радарамі

У Варэнскім раёне Літвы каля вёскі Лавісас, верагодна, упаў і выбухнуў беспілотнік. Пра гэта паведаміў прадстаўнік літоўскай арміі маёр Гінтаўтас Цюніс, паведамляе Delfi.lt. 

Абломкі дрона ў азёрным лёдзе. Фота: Julius Kalinskas / Elta

Па словах літоўскага вайскоўца, на месцы здарэння ўжо знайшлі рухавік унутранага згарання, які выкарыстоўваецца ў некаторых дронах, таму ёсць падставы лічыць, што гэта быў менавіта беспілотнік.

Інфармацыя пра інцыдэнт паступіла ад мясцовых жыхароў: яны чулі гук, падобны да палёту дрона, а пасля — выбух. На лёдзе возера Лавісас знайшлі дзірку і абломкі, падобныя да металічных частак. На месца адразу прыбылі паліцыя, ратавальнікі і спецыяльныя службы. Частку фрагментаў ужо знайшлі, астатнія працягваюць шукаць для далейшага расследавання.

Акрамя рухавіка, знайшлі таксама металічныя і пластыкавыя дэталі, але слядоў выбуховых рэчываў пакуль не знойдзена. Дакладна невядома, адкуль прыляцеў гэты аб’ект, аднак не выключаецца, што ён мог перасячы мяжу з боку Беларусі.

Пры гэтым радары літоўскага войска не зафіксавалі палёт аб’екта, а памежныя службы таксама нічога не заўважылі. Зараз збіраюцца ўсе доказы, пасля чаго спецыялісты правядуць расследаванне, каб высветліць, што менавіта адбылося.

Пакуль невядома, ці ўяўляў гэты аб’ект небяспеку, але сам факт выбуху сведчыць, што пагроза магла быць. Усе высновы, як паведамляецца, будуць зробленыя пасля завяршэння расследавання.

Каментары2

  • Памежныя вожыкі
    23.03.2026
    Ахаха, не быў зафіксаваны - ня трэба й 5 артыкул актываваць. Мяняем памперсы і расходзімся ціхенька.
  • Бубубу
    24.03.2026
    Куды глядзелі ваяўнічыя дзядзькі з Саюза стралкоў?

Цяпер чытаюць

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка10

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро14

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця5

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць