Грамадства

На фронце знайшлі загінулым 25‑гадовага беларуса з пазыўным «Дэкан»

Сям'я стала шукаць Віталя Драбышэўскага яшчэ ў ліпені 2025 года, калі ён перастаў выходзіць на сувязь. Як аказалася, хлопец пайшоў на фронт. 5 верасня 2025 года Драбышэўскі пайшоў на апошняе баявое заданне. З таго часу маці шукала не яго, а хаця б цела.

Фота: ekaterina888508 / Instagram

25‑гадовы гамяльчук Віталь Драбышэўскі летась узяў пазыўны «Дэкан» і паехаў ваяваць на баку Расіі супраць Украіны. 

У жніўні 2025 года пошукава-выратавальны атрад «Сімуран» публікаваў абвестку, што хлопца шукае Чыгуначны РАУС Гомеля. Паведамлялася, што хлопец перастаў выходзіць на сувязь з 28 ліпеня 2025 года, знаходзячыся ў Расіі.

Маці Драбышэўскага пазней шукала інфармацыю пра яго па спецыялізаваных тэлеграм-чатах. Яна пісала, што ён быў у вайсковай часці №46317, служыў у 7‑й роце 3‑га мотастралковага батальёна 242‑га палка. А 5 верасня 2025 года пайшоў на апошняе баявое заданне і знік без вестак.

Апошнім вядомым яго месцазнаходжання называўся — Русін Яр (Канстанцінаўскі раён «ДНР»).

Цяпер пошукавы атрад паведаміў, што Драбышэўскага знайшлі загінулым.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе13

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Усе навіны →
Усе навіны

Проста зняць лазню ў аграсядзібе больш не выйдзе. Для ўладальнікаў і гасцей запрацавалі новыя правілы6

Пасля выкрыцця спробы палітычнага забойства Данія абмяжоўвае выдачу віз расіянам і выкідае з краіны расійскага аташэ

«Табе яшчэ прыйдзецца выбачыцца». Ціханоўскі адказаў Севярынцу121

Міністр абароны Германіі заклікаў еўрапейцаў ехаць да Пуціна ў Маскву9

УСУ вызвалілі 14 вёсак на Харкаўшчыне. Аперацыя «Мядзведжы капкан» праходзіла ў рэжыме поўнай сакрэтнасці7

Памёр мастак Юрый Несцярук1

У Івана-Франкоўскай вобласці расійская ракета прабіла дах дома, але не выбухнула ФОТА

Пад антарктычнымі льдамі знайшлі сляды гор, якія дапамаглі эвалюцыі

У Жлобінскім раёне машына наляцела на каня. Кіроўцу давялося з салона выразаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе13

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць