Культура55

Выставілі на аўкцыён карціну Шагала, якую перад тым не паказвалі 50 гадоў

Карціну Марка Шагала «Таямніца раніцы» (Mystère du Matin), якую каля 50 гадоў не паказвалі шырокай публіцы, выставяць на аўкцыён у Мюнхене 4 снежня. Пра гэта сведчыць каталог аўкцыённага дома Ketterer Kunst. Палатно ацэньваюць на 800 тысяч — 1,2 мільёна еўра.

Марк Шагал. «Таямніца раніцы», 1946—1948. Фота: Ketterer Kunst

На карціне 1946—1948 гадоў, якую мастак стварыў у ЗША пасля смерці жонкі Бэлы, адлюстраваныя характэрныя для яго творчасці вобразы: на пярэднім плане — пышны букет кветак і сіні певень, а за імі — пара закаханых у палёце, акно і каза.

У ліпені 1977 года Шагал напісаў ліст уладальніку карціны, у якім патлумачыў, што хацеў перадаць праз гэту работу радасць жыцця і шчасце кахання, падзяліўшыся імі з усімі, хто цікавіцца мастацтвам.

Першы ўладальнік палатна, выдавец Антон Шуц, набыў яго непасрэдна ў мастака для сваёй калекцыі. Апошнія паўстагоддзя карціна захоўвалася ў прыватным зборы ў Германіі.

Каментары5

  • бабруйчанін
    22.11.2026
    М
    Нічога вы ні разумееце
    Дзеля Вас і мяне гэта нейкая хууууутворчасць а насамрэч гэта Віцебская школка колер кахання жыцця і увогуле ,...Шаааагал))
    Студэнты інстітута імя Мухінай таксама казалі ...паціху Мазня а ім настаўнікі прыватна))
  • Чартёжнік
    22.11.2026
    Спалучэнне колераў - вырві вока.
  • аматарка Чорнага квадрата
    23.11.2026
    пасля быхаўскай мадонны ўсё кажэцца шэдэўрам

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну14

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Дзядок апублікаваў свой «спіс таго, што варта прачытаць», які ў яго склаўся ў турме. Там больш за 270 твораў!2

Імбір, вітаміны ці кантрасны душ? Што сапраўды дапамагае абараніцца ад прастуды1

Ці шкодна глядзець відэа на падвоенай хуткасці3

Ярашук расказаў, як Галіна Лукашэнка запрасіла Еўдакімава на гарбату3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчаткамі22

Каля мяжы з Беларуссю нямецкія вайскоўцы ўпершыню выпрабавалі на вучэннях дроны-камікадзэ6

Расійскі ракетны карвет «Меркурый» пайшоў на дно11

Мужчыны ўсё часцей патрабуюць стаўлення да іх як да прынцаў: каб жанчыны плацілі за спатканні і дарылі падарункі16

Пасля расійскіх удараў у Адэсе і Дняпры масавыя адключэнні святла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну14

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць