Пажар адбыўся ў нядзелю ўвечары на вуліцы Луначарскага. Гарэлі два павільёны на другім паверсе гандлёвага цэнтра. Ніхто не пацярпеў, паведамляе МНС.

Да прыбыцця ратавальнікаў будынак самастойна пакінулі сем чалавек.
Пажар патушылі. У павільёнах пашкоджаныя столь і тавары.
Прычыну ўзгарання высвятляюць. Адна з версій — кароткае замыканне электрасвяцільніка.
Каментары