Нерухомасць

Заснавальнік партала Realt.by прадае дом за $3 мільёны

Прадпрымальнік расказаў, чаму вырашыў пазбавіцца ад элітнай нерухомасці.

Аляксандр Мартыненка. Фота: Smartpress.by / Аляксей Кандрацюк

Заснавальнік парталаў Realt.by і Realting.com Аляксандр Мартыненка прадае дом у Тарасава за $3,15 млн, піша Smartpress.by.

«Прыватная рэзідэнцыя «пад ключ», дзе кожная дэталь прадумана да дробязяў: ад аздаблення грэчаскім мармурам да аўтаматызаванай сістэмы паліву саду», — так Аляксандр апісаў дом, які прадае. На ўчастку — водны комплекс плошчай 176 м², у які ўваходзіць адкрыты басейн з марскім пяском і фантанамі і спа-цэнтр з джакузі, саўнай і залай для ёгі.

«Мы купілі дом для сябе ў 2020 годзе ўжо пабудаваным і гатовым да засялення. Да 2023‑га займаліся SPA-цэнтрам і ўладкаваннем участка: наймалі архітэктара, каб усё было ў адзіным стылі, капалі катлаван, залівалі бетон, рабілі ландшафтны дызайн. Па сутнасці, давялося 2,5 года жыць на будоўлі», — прызнаецца Аляксандр.

Дом за $3,15 млн у Тарасаве пад Мінскам. Фота: архіў Аляксандра Мартыненкі

Грошы на куплю і будаўніцтва дома, паводле яго слоў, прыйшлі ад продажу долі ў Realt.by.

Інтэр'ер выстаўленага на продаж дома. Фота: архіў Аляксандра Мартыненкі

«У 2020‑м Zubr Capital купіў частку кампаніі. Ім вельмі хацелася набыць Realt.by, перамовы аб куплі ішлі больш за год — і нават калі цана продажу вырасла ў два разы ад першапачаткова прапанаванай, інвестары пагадзіліся. У 2020—2023 гадах выплаты ад продажу склалі больш за $3 млн. Частку гэтых грошай уклалі ў нерухомасць і не прагадалі: нерухомасць у Беларусі вырасла з 2020 па 2026 год у 2 разы», — распавядае ён.

Басейн і фантаны — частка воднага цэнтра на ўчастку. Фота: архіў Аляксандра Мартыненкі

Цяпер Мартыненка развівае новы праект Realting.com. Гэта міжнародная платформа нерухомасці. 

Апошнія 6 гадоў, па яго словах, былі не самымі ўдалымі для IT-кампаній.

«Таму калі спытаеце пра прычыну продажу — то гэта як неабходнасць фінансаваць свае бізнэс-праекты, так і змены прыярытэтаў у нашай шматдзетнай сям'і. У мяне чацвёра дзяцей, двое старэйшых ужо жывуць асобна — мы ім пакуль здымаем кватэру ў Мінску. Цяпер такі вялікі дом нам не патрэбны. Мы ўжо пераехалі ў таўнхаўс у Зялёнай гавані. Развітая інфраструктура для дзяцей і поле для гольфа паспрыялі прыняццю рашэння аб пераездзе», — прызнаецца суразмоўца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе6

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Усе навіны →
Усе навіны

«Табе яшчэ прыйдзецца выбачыцца». Ціханоўскі адказаў Севярынцу120

Міністр абароны Германіі заклікаў еўрапейцаў ехаць да Пуціна ў Маскву9

УСУ вызвалілі 14 вёсак на Харкаўшчыне. Аперацыя «Мядзведжы капкан» праходзіла ў рэжыме поўнай сакрэтнасці7

Памёр мастак Юрый Несцярук

У Івана-Франкоўскай вобласці расійская ракета прабіла дах дома, але не выбухнула ФОТА

Пад антарктычнымі льдамі знайшлі сляды гор, якія дапамаглі эвалюцыі

У Жлобінскім раёне машына наляцела на каня. Кіроўцу давялося з салона выразаць2

Пуцін заклікаў украінцаў пераходзіць «на правільны бок гісторыі»11

Рабіць вагоны для мінскага метро зноў хочуць даручыць «Штадлеру»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе6

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць