Трамп выставіў у сацсетцы ФОТЫ сяброў-дыктатараў і пераблытаў Ялту з Тэгеранам
Дональд Трамп апублікаваў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social некалькі фотаздымкаў, якімі прадэманстраваў свае сяброўскія адносіны з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і кіраўніком Кітая Сі Дзіньпінам. Гэта адбылося пасля вяртання амерыканскага прэзідэнта з саміту ў кітайскім Шэньджэні.

На адным здымку Трамп разам з Пуціным падпісаны як «мой сябар». На іншым — фота, дзе амерыканскі прэзідэнт спускаецца па трапе самалёта насустрач Сі Цзіньпіну, з подпісам «сябры».

Таксама Трамп апублікаваў калаж з дзвюх фатаграфій. На першай савецкі дыктатар Іосіф Сталін, прэзідэнт ЗША Франклін Рузвельт і прэм'ер Вялікабрытаніі Уінстан Чэрчыль сядзяць на верандзе, на другой — Пуцін, Сі Цзіньпін і Трамп. Увесь калаж атрымаў подпіс «Вялікія дзяржавы: 1945, 2026».

Аднак з гістарычнымі датамі амерыканскі прэзідэнт або яго супрацоўнікі, якія вядуць сацыяльныя сеткі, памыліліся. Фатаграфію Сталіна, Рузвельта і Чэрчыля зрабілі не ў 1945 годзе ў Ялце, а падчас іх першай сустрэчы на Тэгеранскай канферэнцыі ў канцы 1943 года. Менавіта яе, відаць, Трамп і пераблытаў з Ялцінскай канферэнцыяй.

Трамп назваў самага ўплывовага чалавека ў свеце
Трамп: Пуцін сказаў мне, што не пайшоў бы вайной на Украіну, калі б я тады быў прэзідэнтам
Трамп заявіў еўрапейскім лідарам і Зяленскаму, што Пуцін імкнецца да міру
«Псіхалагічна гэта цяжка»: Трамп адказаў, ці ўдасца дамагчыся ядзернага раззбраення з Кітаем і Расіяй
«Пуцін і Сі нам не сябры». Як на Захадзе рэагуюць на саміт Трампа ў Шэньджэні
Каментары