Свет

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Размова ідзе пра спыненне агню на 45 дзён.

Фота: Majid Saeedi/Getty Images

ЗША і Іран разам з групай рэгіянальных пасярэднікаў абмяркоўваюць умовы патэнцыйнага спынення агню на 45 дзён, якое магло б прывесці да заканчэння вайны. Пра гэта піша Axios са спасылкай на чатыры крыніцы з ЗША, Ізраіля і яшчэ некалькіх краін.

Паводле суразмоўцаў выдання, шанцы на дасягненне частковага пагаднення невялікія, аднак гэта «апошняя спроба» і адзіны шанец прадухіліць рэзкую эскалацыю вайны, адзначаецца ў артыкуле.

У ЗША і Ізраіля гатовы план кампаніі па бамбардзіроўцы энергетычных аб’ектаў Ірана.

Дональд Трамп падоўжыў тэрмін ультыматуму, каб даць апошні шанец дасягнуць пагаднення, сцвярджаюць крыніцы. Перамовы, паводле Axios, ідуць праз пасярэднікаў з Пакістана, Егіпта і Турцыі, а таксама праз перапіску паміж спецпасланнікам амерыканскага прэзідэнта Стывам Уіткафам і міністрам замежных спраў Ірана Абасам Аракчы.

Паводле аднаго з амерыканскіх чыноўнікаў, за апошнія дні Вашынгтон перадаў Тэгерану некалькі прапаноў, аднак ніводная з іх дагэтуль не была прынята.

Паводле інфармацыі Axios, пагадненне прадугледжвае два этапы. Першы прадугледжвае магчымае спыненне агню на 45 дзён. На працягу гэтага перыяду плануецца абмеркаваць канчатковыя ўмовы завяршэння ваеннага канфлікту. Пры гэтым пасярэднікі лічаць, што дамовіцца пра поўнае адкрыццё Армузскага праліва і вырашэнне пытання ўзбагачанага Іранам урану атрымаецца толькі ў межах канчатковага пагаднення.

Зараз пасярэднікі спрабуюць зразумець, ці гатовы Іран пайсці хаця б на частковыя крокі па гэтых пытаннях на першым этапе пагаднення. Яны паведамілі Тэгерану, што бліжэйшыя 48 гадзін — апошняя магчымасць дасягнуць пагаднення і прадухіліць маштабныя разбурэнні.

Пры гэтым афіцыйныя асобы Ісламскай Рэспублікі далі зразумець, што не хочуць апынуцца ў сітуацыі, калі пагадненне існуе толькі на паперы.

Дональд Трамп 4 красавіка заявіў, што Іран павінен заключыць здзелку або адкрыць Армузскі праліў да 6 красавіка, інакш «на іх абрынецца ўсё пекла».

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?13

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?13

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць