Грамадства1010

Андрэй Пачобут: Беларускія чыноўнікі пацвердзілі, што я магу вярнуцца

Сярод тых, хто сустракаў вызваленага палітвязня Андрэя Пачобута на беларуска-польскай мяжы, быў намеснік галоўнага рэдактара «Gazety Wyborczej» Барташ Вяліньскі, які шмат гадоў дамагаўся вызвалення Пачобута з турмы. Менавіта ён суправаджаў вызваленага журналіста ў машыне Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) па дарозе ў Варшаву і па дарозе распытаў яго пра перажытае ў турме і пра вызваленне.

Андрэй Пачобут (справа) з намеснікам галоўнага рэдактара выдання Gazeta Wyborcza Барташам Вяліньскім. Фота: facebook.com/roman.imielski

Андрэй Пачобут згадаў, як трапіў у калонію ў Наваполацку і адразу пасля ўваходу пачуў крыкі вязня, якога катавалі.

«Лагерны капо загадаў новапрыбылым крычаць, каб заглушыць стогны збітага. Пачобут быў адзіным, хто не крычаў. Ад намесніка начальніка турмы ён пачуў: «Пачобут, нам не трэба, каб ты быў мёртвы, нам трэба, каб ты быў жывы». Але пра яго здароўе не дбалі», — пераказвае Барташ Вялінскі словы былога палітвязня.

У 2021 годзе яго змясцілі ў тую частку турмы на Валадарцы, якая прызначалася для асуджаных да смяротнага пакарання.

«Думалі, што мяне адразу запалохаюць, зламаюць, а я не даўся. Два гады жыў з адчыненым акном. Зіма, лета. А ў ШІЗА, гэта значыць у карцары [правёў там 167 дзён], у мяне не было нічога. Спаў на дошках, — расказвае ён.

У зняволенні Пачобут схуднеў на 20 кг — у 2023 годзе, калі яго пераводзілі ў калонію, ён важыў 93 кг, а цяпер 74 кг.

Таксама Пачобут падзяліўся свежымі ўспамінамі пра ўжо сённяшнія падзеі, калі а 3‑й гадзіны ночы яго разбудзілі.

«Сказалі, што мяне пераводзяць. Добра, падумаў, што паеду ў крытую турму ў Магілёве, нават узрадаваўся, бо там лепшыя ўмовы, чым у Наваполацку. Але мяне здзівіла, што загадалі забраць рэчы.

«Калі кадэбісты сказалі, што я выязджаю ў Польшчу, я адмовіўся. Запатрабаваў гарантый, што змагу вярнуцца. Прывезлі чыноўніка адміністрацыі прэзідэнта, патэлефанавалі польскаму паверанаму ў справах. Я спытаў, ці змагу вярнуцца ў Беларусь. Ён пацвердзіў. Пацвердзілі і беларускія чыноўнікі», — сказаў Пачобут.

Пра вызваленне Андрэя Пачобута, журналіста і актывіста польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі, стала вядома днём 28 красавіка.

Абмен зняволенымі паміж Польшчай і Беларуссю адбыўся ў фармаце «пяць за пяць». Яму папярэднічаў «складаны і працяглы перамоўны працэс» паміж беларускім КДБ і польскім Агенцтвам разведкі. У вызваленні ўдзельнічалі і Злучаныя Штаты Амерыкі ў асобе спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла.

Андрэй Пачобут быў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года, а 8 лютага 2023‑га асуджаны за «дзейнасць, якая шкодзіць інтарэсам дзяржавы». Прысуд складаў восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Тэрмін адбываў у калоніі ў Наваполацку.

Каментары10

  • джо
    28.04.2026
    Пры такім раскладзе ўсё нармалёва, пытанняў больш няма, калі не падмануць. Віншуем з вызваленнем, Анжый!
  • Ну
    28.04.2026
    Не зможа ён вярнуцца. Каму ён паверыў? Нейкім чыноўнікам? Толькі адзін чалавек вырашае ўсё ў Беларусі. І ён сёння сказаў адно, а заўтра іншае. Змірыся, Анджэй, з жыццём у Польшчы. Пакуль гэтая крамлёўска-драздоўская поскудзь не здохне.
  • Ха
    28.04.2026
    Лукашысты што заўгодна паабяцаюць, верыць ім нельга.

Цяпер чытаюць

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю14

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Усе навіны →
Усе навіны

У інтэрнэце галасуюць за турыстычны лагатып Беларусі. Сярод лідараў праект былога палітвязня4

Дуа Ліпа ўжо носіць куртку, якую ўсе захочуць гэтай зімой11

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

Заплацілі, каб змерзнуць на стадыёне. Фанаты «Сэлтыка» сабралі 90 тысяч еўра за адну ноч1

Віцебскі вядучы, на якога данеслі за жарт на закрытым мерапрыемстве, расказаў, чым усё скончылася4

Севярынец: Ціханоўскі перайшоў чырвоную рысу. Не ганьбі мужчынаў і беларусаў. Вяртайся62

Былога супрацоўніка КДБ з польскім грамадзянствам асудзілі да 14 гадоў9

Вызначыўся супернік зборнай Беларусі ў стыкавым матчы Лігі нацый5

19‑гадовы берасцеец Андрэй ліквідаваны пад Курдзюмаўкай24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю14

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць