Грамадства66

Фонд Талая зрабіў для ваеннага помніка ў Маскве сплаў з манет і прадметаў «СВА»

У Маскве на Паклоннай гары ствараюць помнік «Жывая памяць удзячных пакаленняў», у аснову якога паклалі сплаў з вялікай колькасці манет — каля 10—12 мільёнаў. Іх збіраюць ужо пяць гадоў, а накіроўвае працу па зборы і пераплаўцы беларускі фонд Аляксея Талая. Прытым манетамі вырашылі не абмяжоўвацца. 

Уладзімір Пуцін і Аляксей Талай. Фота: Аляксандр Казакоў / РИА Новости

«Важны момант у тым, што гэта 10‑12 мільёнаў манет, аскепкі з палёў «СВА», крыжыкі загінулых хлопцаў у гэтым сплаве», — растлумачыў, з чаго робіцца гэты сплаў, Аляксей Талай.

Заключны этап вырабу сплаву адбыўся ў Брэсцкай вобласці, дзе правялі фінальную цырымонію перад адпраўкай матэрыялу ў Маскву.

Сам праект рэалізуецца з 2021 года і ўжо ўключае некалькі помнікаў. Першы з’явіўся ў Мінску ў 2022 годзе (для яго выкарысталі каля 130 тысяч манет), другі — у Брэсце ў 2024 годзе (каля 500 тысяч манет). У Маскве раней таксама быў адкрыты адзін з этапаў мемарыяла, у якім выкарыстоўвалі каля 5 мільёнаў манет, але новы сплаў павінен стаць часткай далейшага развіцця комплексу.

Каментары6

  • талай ахалай демана выбирай
    06.05.2026
    Это какое-то антиправославное кощунство
  • Спадар
    06.05.2026
    Які сам талай --- такі і "фонд"!;))))
  • Алесь
    06.05.2026
    Калі гэта беларускія манеты то за такое мусіць быць крымінальная адказнасць. Сабекошт 1 капейкі намнога вышэйшы за 1 капейку. Любая дзяржава робіць манеты каб быў прэстыж. Трэба каб дзяржава вылічыла поўны кошт манет і выставіла яму рахунак

Цяпер чытаюць

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Усе навіны →
Усе навіны

Унікальны выпадак у НХЛ: беларус забіў аўтагол2

На вайне з Украінай упершыню загінуў вайсковец, якому на пачатак канфлікту было 13 гадоў6

У ЕС назвалі лідара, які спазняецца на саміты і пакідае іх першым11

Новы рэстаранны трэнд — хадзіць на вячэру аднаму5

Дураў папярэдзіў уладальнікаў айфонаў пра масавы ўзлом праз звычайныя сайты4

Прэпараты для пахудзення выпусцілі ў выглядзе шакаладак

У Чорную пятніцу беларусы штурмавалі Zara ды Massimo Dutti23

Дзяўчына з Гродна пяць гадоў кідала ў скарбонку двухрублёвыя манеты. А цяпер паказала, што атрымалася3

Youtube аднавіў відэа Сяргея Ціханоўскага з Мікітам Мелказёравым10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць