Здароўе33

Ці можна заразіцца шаленствам проста ад драпіны ката?

Навіна аб тым, што ў Магілёўскай вобласці жанчына заразілася шаленствам пасля таго, як вулічны кот падрапаў ёй рукі, выклікала ў многіх здзіўленне: няўжо шаленства можа перадацца не толькі праз укус, але і праз звычайную драпіну? Вось што кажуць эксперты.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Сусветная арганізацыя аховы здароўя тлумачыць, што вірус шаленства перадаецца праз сліну заражанай жывёлы — не толькі пры ўкусах, але і праз драпіны або калі сліна трапляе на пашкоджаную скуру ці слізістыя абалонкі.

Амерыканскі Цэнтр кантролю і прафілактыкі захворванняў (CDC) таксама падкрэслівае, што шаленства распаўсюджваецца «праз укусы або драпіны ад інфікаваных жывёл».

Механізм заражэння выглядае даволі проста. Вірус знаходзіцца ў сліне хворай жывёлы. Калі жывёла вылізвае лапы, сліна можа заставацца на кіпцюрах. Таму нават драпіна становіцца небяспечнай, калі праз пашкоджаную скуру вірус трапляе ў арганізм.

Асабліва небяспечныя пашкоджанні на руках, твары і шыі — у месцах з вялікай колькасцю нервовых канчаткаў. CDC адзначае, што заражэнне тканак, багатых на нервы, можа паскорыць развіццё інфекцыі.

У міжнародных медыцынскіх рэкамендацыях драпіны лічацца афіцыйным фактарам рызыкі. CDC у даведніку Yellow Book асобна піша, што хаця драпіны маюць ніжэйшую рызыку перадачы, чым укусы, яны могуць быць забруджаныя слінай, што ўтрымлівае вірус шаленства.

СААЗ таксама папярэджвае, што заражэнне магчымае нават тады, калі інфікаваная жывёла аблізала чалавеку рану, месца, дзе садрана або пашкоджана скура, а таксама слізістую абалонку рота і носа. Таму медыкі раяць успрымаць любы кантакт з невядомай або дзікай жывёлай, пасля якога была пашкоджаная скура, як патэнцыйна небяспечны.

Шаленства застаецца адной з самых смяротных інфекцый у свеце. Пасля з’яўлення сімптомаў хвароба амаль заўсёды заканчваецца смерцю. СААЗ адзначае, што пасля развіцця клінічных праяў шаленства «амаль у 100% выпадкаў смяротнае». Менавіта таму галоўнае правіла — не чакаць сімптомаў, а дзейнічаць адразу пасля кантакту з падазронай жывёлай.

Медыкі рэкамендуюць неадкладна прамыць рану вадой з мылам на працягу некалькіх хвілін і як мага хутчэй звярнуцца да дактароў. Калі ёсць рызыка заражэння, чалавеку прызначаюць паслякантактную прафілактыку — курс вакцынацыі, які практычна заўсёды прадухіляе развіццё хваробы.

Каментары3

  • Вынік
    17.05.2026
    Жанчына памерла у́ пакутах
  • @
    17.05.2026
    Нават малыя кацяняты могуць шаленствам заразіць...
  • Чел
    17.05.2026
    Никогда не видели как кот свои лапы вылизывает?

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну38

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

«Каб беларусы ўнутры краіны і за мяжой чыталі адны навіны». Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» са 120‑годдзем7

Беларус адшукаў новую планету з дапамогай ШІ — знаходка ўжо зацікавіла НАСА2

У Швецыі распрацавалі дрон-перахопнік для знішчэння хуткасных расійскіх беспілотнікаў

Расійскія ўлады пачалі рыхтавацца да транспартнай блакады Калінінградскай вобласці6

Зяленскі: Замест гарантый Кіеву паводле артыкула 5 статута НАТА, ці не прасцей прыняць Украіну ў альянс?10

Беларуса-добраахвотніка, які кінуў гранату ў жылым доме ў Харкаве, адправілі на псіхіятрычную экспертызу

У Гродзенскай вобласці — новы інспектар ад Лукашэнкі

Лукашэнка прызначыў новага віцэ-прэм'ера, адказнага за сельскую гаспадарку6

Мінчанка купіла сапраўдную чырвоную ікру па 40 рублёў за кілаграм. Крама прадае яе па 3807

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну38

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць