У Мінску плануюць змяніць фармат працы разлікова-даведачных цэнтраў (РДЦ): у кожным раёне горада застанецца па адной такой структуры. Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства «Разлікова-інфармацыйны цэнтр Мінгарвыканкама» Алег Паскробка.

Паводле слоў чыноўніка, аптымізацыя звязаная з тым, што многія працэсы цяпер аўтаматызаваныя, а значную частку дакументаў можна заказаць у электронным выглядзе.
«Цяпер няма неабходнасці кожны месяц ездзіць у разлікова-даведачны цэнтр. Таму і было прынята рашэнне, што ўзбуйненыя РДЦ будуць стварацца сумесна са службай «Адно акно», — патлумачыў Паскробка.
Перад гэтым у Першамайскім раёне правялі эксперымент на базе «Першага нацыянальнага гандлёвага дома». Яго вынікі прызналі паспяховымі.
Выключэннем стане Фрунзенскі раён, дзе праз вялікую колькасць жыхароў — больш за 450 тысяч чалавек — плануецца захаваць асобны фармат абслугоўвання.
Каментары
І спецыялісткі ледзь варушацца.
Людзям замест прагулкі да ЖЭС у сваім мікрараёне цяпер ехаць у гэты РСЦ.
Хоць некалькі складаныя пытанні вырашаць не могуць, адсылаюць да даведкі ў кантакт-цэнтр (нумар напісаны на квітанцыях).
А кантакт-цэнтр тыя ж пытанні вырашаць не можа, адсылае ў РСЦ.
Для іх знайсці гэты РСЦ - непасільная задача.
Калі ў іх няма родзічаў, то яны так і сядзяць адны з экамунальнымі праблемамі. А потым ім адключаюць каму газ, каму свет. І яшчэ падманваюць на камунальных плацяжах.
Толькі лекары, якія выязджаюць фіксаваць смерці і міліцыя ведаюць, колькі такіх старыкоў.
А яшчэ пенсію ім не на дом носяць, а па картке выдаюць. А стары можа картку згубіць, забыцца, дзе яна. І ўсё. Сядзіць галодны, пакуль не памрэ. Калі ніхто не пакорміць.
Чыноўнікі тыпу Алега Паскробкі нічога не хочуць ведаць пра інвалідаў, калясачнікаў, людзей сталага ўзросту, са страчаным зрокам, слыхам, пачатковай дэменцыяй, якія маглі б самастойна звяртацца ў знаёмы ім жэс побач з домам.
А вось у РСЦ іх ніхто не бачыў. Бо да РСЦ яны фізічна не могуць дабрацца.
Чыноўнікі ездзяць на машынах куды хочуць і ў іх ўсё добра.
Што казаць, калі час чакання ў чарзе чыноўнікі не разглядалі, калі праводзілі "эксперымент" (на людзях), калі падводзілі ягоныя вынікі.
І фармуліроўка "эксперымент" - падман. Бо ён дапускае, што не атрымаецца і прыйдзецца вяртаць назад. А яны адразу ўжо пазвальнялі бухгалтараў, пашпартыстак, вызвалілі памяшканні.