Грамадства11

«Каб беларусы ўнутры краіны і за мяжой чыталі адны навіны». Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» са 120‑годдзем

«Віншую ўсю каманду, аўтараў і, вядома, чытачоў з гадавінай заснавання выдання! Цяжка ўявіць гісторыю Беларусі без «Нашай Нівы».

Святлана Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» са 120-годдзем.

«Віншую ўсю каманду, аўтараў і, вядома, чытачоў з гадавінай заснавання выдання! Цяжка ўявіць гісторыю Беларусі без «Нашай Нівы». Калісьці яна дапамагала беларусам адкрываць сваю мову і культуру. А сёння гэта сучаснае медыя з мільённай аўдыторыяй, якое знаходзіць новыя фарматы і размаўляе з рознымі пакаленнямі беларусаў», — гаворыцца ў віншаванні.

«Дзякуй вам, што нават пасля рэпрэсій, арыштаў журналістаў і вымушанага пераезду рэдакцыя не спыніла працу. Бо сёння нам як ніколі важна не страчваць сувязь адно з адным. Каб беларусы ўнутры краіны і за мяжой чыталі адны навіны, абмяркоўвалі адны праблемы, ведалі пра жыццё адно аднаго. Каб нашы дзеці чулі беларускую мову, ведалі сваю гісторыю і не страчвалі цікавасці да Беларусі. І вы дапамагаеце ўсё гэта рабіць кожны дзень.

Зычу вам яшчэ больш чытачоў, цікавых праектаў і магчымасці як мага хутчэй працаваць на радзіме, у Беларусі. З юбілеем!», — зазначыла Святлана Ціханоўская.

Каментары1

  • Просты чытач
    23.11.2026
    Віншую з юбілеем! А Святлана, як заўсёды, знаходзіць правільныя словы. Дзякуй і ёй.

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму28

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

Лівійская армія паведаміла, што адбіла новую атаку марскіх дронаў у Бенгазі2

Тамагочы зноў папулярныя. Чаму праз 30 гадоў маленькія віртуальныя гадаванцы зноў у трэндзе1

«А рускіх імёнаў не знайшлося?» Былы футбаліст зборнай Расіі здзівіўся імёнам беларускіх дзяцей38

Чэмпіён Беларусі па футболе вызначыцца ў апошнім туры

Пацярпелыя ў ДТЗ з дзікімі жывёламі могуць разлічваць на кампенсацыю. Але за паўтара года па яе звярнуліся толькі 13 чалавек

«У дачкі мукавісцыдоз, у сына дыябет і аўтызм. Іх мама ў турме, і дзеці цяпер на мне адным». Сям'і палітвязня патрэбная дапамога2

Лівійскія ўлады пацвердзілі выбух на расійскім судне ў Бенгазі. Не выключаюць атаку дронаў1

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі9

Фядута: Хлопцы, нам ніхто нічога не павінен40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму28

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць