Днём 23 лістапада на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Ванеева сутыкнуліся аўтамабіль хуткай дапамогі Ford і каршэрынгавы Volkswagen.

22‑гадовага кіроўцу Volkswagen і медыцынскага работніка даставілі ва ўстанову аховы здароўя для абследавання. Пацыента, якога перавозіла брыгада хуткай дапамогі, аператыўна даставіла ў бальніцу іншая брыгада.

Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца.

Каментары