Свет

Расійскія ўлады пачалі рыхтавацца да транспартнай блакады Калінінградскай вобласці

Расійскія ўлады выдаткуюць больш за 550 млн даляраў на будаўніцтва двух чыгуначных паромаў, з дапамогай якіх плануецца забяспечваць Калінінград. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін, піша The Moscow Times.

Грузавыя вагоны на чыгуначнай станцыі ў Калінінградзе, 21 чэрвеня 2022 года. Фота: AP Photo

«Прэзідэнт падкрэсліваў, што Калінінградская вобласць мае асаблівае геаграфічнае становішча і ў сувязі з гэтым супрацьпраўныя дзеянні некаторых краін, парушэнні лагістычных ланцужкоў, спробы транспартнай блакады ўскладняюць працу прадпрыемстваў, якія там знаходзяцца. Каб забяспечыць рэгіён бесперабойным забеспячэннем неабходнымі таварамі і сыравінай, ужо будуюцца два новыя чыгуначныя паромы», — сказаў Мішусцін на аператыўнай нарадзе з віцэ-прэм'ерамі.

Паводле яго слоў, паромы будуць створаныя паводле расійскага праекта на расійскай верфі і выйдуць на марскую лінію паміж партамі Балтыйск і Усць-Луга, якая злучае Калінінградскую і Ленінградскую вобласці.

Пры гэтым паромы былі ўнесеныя ў пералік інфраструктурных праектаў, якія атрымліваюць сродкі Фонду нацыянальнага дабрабыту. 

У расійскім урадзе адзначалі, што паромы дапамогуць знізіць залежнасць ад транзітных перавозак наземным транспартам і павысяць транспартную даступнасць Калінінградскай вобласці.

Раней у МЗС РФ заяўлялі, што НАТА ўзмацняе вайсковую прысутнасць у краінах Балтыі і адпрацоўвае варыянты блакады Калінінградскай вобласці, у тым ліку марской.

Пасля гэтага Масква накіравала Паўночнаатлантычнаму альянсу непублічнае пасланне з папярэджаннем пра гатоўнасць выкарыстаць ядзерную зброю, калі вайсковы блок паспрабуе заблакаваць Калінінград.

«Упершыню з часоў халоднай вайны Расія пагражае нам такім чынам. Так што гэта сур'ёзна», — казаў Reuters высокапастаўлены прадстаўнік міністэрства абароны адной з еўрапейскіх краін.

У пачатку кастрычніка Уладзімір Пуцін адкрыта заявіў, што Расія будзе гатовая прымяніць «усе наяўныя» ў яе ўзбраенні, уключаючы ядзернае, у адказ на атаку з боку Захаду на Калінінград.

«Вядома, Францыя, Вялікабрытанія — ядзерныя дзяржавы, мы гэта выдатна разумеем, усведамляем гэта. Але такіх сродкаў знішчэння, якія сёння ёсць у Расіі, няма ні ў каго», — казаў Пуцін.

У сваю чаргу кіраўнік Ваеннага камітэта альянсу Джузэпэ Драгоне выключыў наяўнасць у блока планаў аб блакаванні Калінінградскай вобласці.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму24

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

«У дачкі мукавісцыдоз, у сына дыябет і аўтызм. Іх мама ў турме, і дзеці цяпер на мне адным». Сям'і палітвязня патрэбная дапамога2

Лівійскія ўлады пацвердзілі выбух на расійскім судне ў Бенгазі. Не выключаюць атаку дронаў1

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі8

Фядута: Хлопцы, нам ніхто нічога не павінен39

Беларускія «Кіберпартызаны» апублікавалі афіцыйныя прычыны рэзанансных смерцяў расійскіх топ-менеджараў з узламанага Расстата9

У Лівіі знішчаны расійскі ракетны карвет «Меркурый»4

У Баранавічах выставілі на аўкцыён дзейны гандлёвы цэнтр

Следчы камітэт пацвердзіў смерць мужчыны ў медцэнтры «Ладэ»2

Прэм'ер Латвіі: Вяртанне да нармальных адносін з Расіяй немагчымае, прыйшла новая эпоха12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму24

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць