Грамадства

У Гомелі майстар-рамеснік стварыў падвеску-абярэг з выявай гомельскага цмока

У Гомелі мясцовы майстар сярэднявечных рамёстваў Сяргей Клімовіч стварыў падвеску-абярэг з выявай гомельскага цмока — міфічнай істоты, якая стала адным з неафіцыйных сімвалаў горада, паведамляюць «Гомельские ведомости».

Майстар ужо больш за трыццаць гадоў займаецца аднаўленнем старажытных металічных упрыгожанняў і стараецца дакладна перадаць іх знешні выгляд, сімволіку і дух мінулых эпох. У сваёй працы ён выкарыстоўвае розныя ювелірныя тэхнікі, дзякуючы чаму ягоныя вырабы набліжаныя да сапраўдных гістарычных артэфактаў.

Нядаўна Сяргей Клімовіч зрабіў дакладную копію старажытнай падвескі-абярэга, якая звязаная з першым жыхаром Гомеля. Менавіта гэты вобраз быў выкарыстаны ў скульптуры, якая знаходзіцца на гарадской набярэжнай. Паводле слоў майстра, гомельскі цмок з’яўляецца адным з самых вядомых гарадскіх вобразаў.

Прататыпам для сучаснай працы стаў унікальны археалагічны артэфакт, знойдзены падчас раскопак на тэрыторыі сучаснага Гомеля. Пазней скульптар Вячаслаў Далгоў выкарыстаў гэты старажытны малюнак пры стварэнні скульптурнай кампазіцыі. Сяргею Клімовічу захацелася перанесці гэты сімвал на метал, каб жыхары горада і турысты маглі не толькі ўбачыць яго, але і трымаць у руках ці набыць як памятны сувенір, звязаны з гісторыяй Гомеля.

У асноўны час Сяргей Клімовіч працуе ў Гомельскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па прыкладных відах спорту. Аднак у вольны час ён займаецца творчасцю і ўжо каля пятнаццаці гадоў працуе як рамеснік у творчай майстэрні «Берагіня».

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Усе навіны →
Усе навіны

Унікальны выпадак у НХЛ: беларус забіў аўтагол2

На вайне з Украінай упершыню загінуў вайсковец, якому на пачатак канфлікту было 13 гадоў6

У ЕС назвалі лідара, які спазняецца на саміты і пакідае іх першым11

Новы рэстаранны трэнд — хадзіць на вячэру аднаму5

Дураў папярэдзіў уладальнікаў айфонаў пра масавы ўзлом праз звычайныя сайты4

Прэпараты для пахудзення выпусцілі ў выглядзе шакаладак

У Чорную пятніцу беларусы штурмавалі Zara ды Massimo Dutti23

Дзяўчына з Гродна пяць гадоў кідала ў скарбонку двухрублёвыя манеты. А цяпер паказала, што атрымалася3

Youtube аднавіў відэа Сяргея Ціханоўскага з Мікітам Мелказёравым10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць