Грамадства

Нацбанк змяніў правілы абмену пашкоджаных манет

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь пашырыў пералік пашкоджаных манет, якія падлягаюць абмену. Раней яны лічыліся неплатаздольнымі і не прымаліся да замены, паведамілі ў прэс-службе.

Зараз можна абмяняць манеты са сцёртымі ўчасткамі, надпіламі, скразнымі адтулінамі і слядамі выдалення металу, калі пры гэтым захоўваецца магчымасць вызначыць іх намінал і прыналежнасць да беларускіх грашовых знакаў.

Акрамя таго, замене падлягаюць манеты, падзеленыя на кальцо і сярэдзіну, а таксама паўторна злучаныя, нават калі іх часткі сумешчаны не цалкам.

Адначасова Нацбанк удакладніў патрабаванні да ўзнаўлення выяў банкнот. Адгэтуль выявы абодвух бакоў купюры дазваляецца размяшчаць толькі на адным баку ліста.

Пры гэтым памер копіі павінен складаць менш за 75% або больш за 125% ад памеру арыгінальнай банкноты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Усе навіны →
Усе навіны

Унікальны выпадак у НХЛ: беларус забіў аўтагол2

На вайне з Украінай упершыню загінуў вайсковец, якому на пачатак канфлікту было 13 гадоў6

У ЕС назвалі лідара, які спазняецца на саміты і пакідае іх першым11

Новы рэстаранны трэнд — хадзіць на вячэру аднаму5

Дураў папярэдзіў уладальнікаў айфонаў пра масавы ўзлом праз звычайныя сайты4

Прэпараты для пахудзення выпусцілі ў выглядзе шакаладак

У Чорную пятніцу беларусы штурмавалі Zara ды Massimo Dutti23

Дзяўчына з Гродна пяць гадоў кідала ў скарбонку двухрублёвыя манеты. А цяпер паказала, што атрымалася3

Youtube аднавіў відэа Сяргея Ціханоўскага з Мікітам Мелказёравым10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць