Свет9999

Качыньскі: Украіна не ўступіць у ЕС, калі не зменіць свой курс

Лідар польскай апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць» (PiS) у лісце да членаў партыі заклікаў іх блакаваць уступленне Украіны ў Еўрапейскі саюз, пакуль Кіеў не зменіць сваю палітыку адносна «культу Бандэры і іншых злачынцаў, услаўлення УПА і АУН», піша «Украінская праўда».

Фота: Czarek Sokołowski / AP

У лісце, адрасаваным членам PiS, Качыньскі падкрэсліў, што калі партыя пераможа на наступных выбарах, то не дазволіць Украіне ўступіць у Еўрапейскі саюз, пакуль яна не зменіць свой курс.

«Украіна не можа быць прынятая ў Еўрапейскі саюз, пакуль цалкам не адмовіцца ад курсу, які абрала сёння… Польшча, ва ўласных інтарэсах, а таксама ў інтарэсах еўрапейскіх краін і, больш за тое, усёй хрысціянскай цывілізацыі, не можа дапусціць, каб у гэтую супольнасць была прынята ідэалогія бандэрызму — адна з самых злачынных і бесчалавечных ідэалогій, якая сёння фарміруе свядомасць украінскай нацыі», — заявіў палітык.

Ён таксама заклікаў сваіх аднапартыйцаў выкарыстаць усе даступныя сродкі, каб «заблакаваць дзеянні ўрада Дональда Туска, накіраваныя на інтэграцыю Украіны ў Еўрапейскі саюз на прывілеяваных умовах».

Лідар PiS адзначыў, што «ніводная суверэнная дзяржава не можа нават у найменшай ступені мірыцца з генацыднымі дзеяннямі супраць уласнай нацыі».

Палітык таксама заявіў, што Польшча і яе грамадзяне панеслі і працягваюць несці «велізарныя фінансавыя выдаткі на падтрымку ўкраінскай дзяржавы і яе арміі».

«Украінскія падаткаплацельшчыкі без шырокай знешняй падтрымкі, у тым ліку з боку Польшчы, не здольныя ўтрымліваць баяздольную армію і забяспечваць базавае функцыянаванне сваёй дзяржавы», — сцвярджае Качыньскі.

Паводле яго слоў, нягледзячы на гэта, «быў здзейснены неверагодна дзёрзкі і пагардлівы ўчынак: падраздзяленне ўкраінскай арміі, якое, у рэшце рэшт, фінансуецца таксама за кошт польскіх сродкаў, атрымала назву ў гонар людзей, адказных за жорсткія забойствы польскага насельніцтва на Валыні і ва Усходняй Галіччыне».

3 ліпеня міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга падчас сустрэчы ў Варшаве з кіраўніком МЗС Польшчы Радаславам Сікорскім прапанаваў пакет антыкрызісных захадаў для зніжэння напружанасці ў адносінах паміж Украінай і Польшчай.

Каментары99

  • Biela Rus'
    04.07.2026
    калі Ўкраіна не ўступіць у Эўрапейскі Зьвяз, то "Варшавское генералъ-губернаторство" уступіць у Эўразійскі (у лепшым прыпадку)
  • Szerszy kontekst
    04.07.2026
    Ці Украінская праўда напісала, што пра гэта казалі таксама прадстаўнікі сённяшняга ўрада?
  • 0101
    04.07.2026
    Грошы? Калі русскія танкі будуць на вуліцах Варшавы, то не трэба будзе фінансаваць украінскую армію. Будзяце фінансаваць оркаў. Украіна плаціць жыццямі сваіх грамадзян.

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша9

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

«99,9%, што ён загінуў». Таццяна Шостак — пра знікненне мужа «Тора» і жыццё ва Украіне пасля страты11

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма29

«Раніцай ён ужо нічога не памятае». Супрацоўніца польскай кампаніі паскардзілася на п'янства беларускіх дальнабойшчыкаў — тыя адказалі11

Кушнер назваў Пуціна «гістарычнай асобай»9

На дыстанцыйнай працы знікла святло ці інтэрнэт. Ці могуць звольніць за прагул?1

Работніка лясніцтва з‑пад Мінска асудзілі за «распальванне варожасці» — падобна, за антываенную пазіцыю10

Абяцалі 1000 даляраў. Беларус паехаў на заробкі ў Расію і там двойчы трапіў у працоўнае рабства4

Новы сезон серыяла «Бальніца Піт» выйдзе 7 студзеня

«А дзе ЖЭС?» Беларус сам адмыў увесь пад’езд пасля пражывання там бяздомнага ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша9

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць