Свет1313

Турцыя дэпартавала ў Расію дзяўчыну, якую пераследуюць там за антываенны надпіс

Гэты прэцэдэнт наўпрост можа тычыцца беларускіх палітэмігрантаў.

Турэцкія ўлады здзейснілі першую вядомую дэпартацыю расійскай грамадзянкі, якую пераследуюць на радзіме за палітыку. Ахвярай гэтага рашэння стала 24‑гадовая актывістка Арыядна Літвінава, якую затрымала турэцкая паліцыя і ўжо 4 ліпеня прымусова адправіла самалётам у маскоўскі аэрапорт.

Па прыбыцці дзяўчыну затрымалі сілавікі.

Крымінальны пераслед Літвінавай пачаўся пасля таго, як 24 лютага яна нанесла антываенны надпіс «Забойцы. Мір Украіне. Свабоду палітвязням» на вулічных праваенных банэрах у Санкт-Пецярбургу.

Спачатку на яе склалі адміністрацыйны пратакол і завялі справу за вандалізм. Суд змясціў яе пад варту, але пазней змякчыў меру стрымання на «забарону пэўных дзеянняў», што дазволіла актывістцы збегчы з краіны. Пасля яе ад’езду расійскія следчыя перакваліфікавалі абвінавачанне на больш цяжкі артыкул — аб паўторнай «дыскрэдытацыі» войска і абвясцілі дзяўчыну ў вышук.

Гэты прэцэдэнт стаў трывожным сігналам для палітычных эмігрантаў. Праваабаронцы адзначаюць, што турэцкае і расійскае бюро Інтэрпола маглі пачаць прамое супрацоўніцтва ў абыход цэнтральнага офіса Францыі, таму Турцыя больш не з'яўляецца бяспечным месцам для асоб, якім пагражае крымінальны пераслед з боку Крамля.

Гісторыя наўпрост можа тычыцца беларускіх палітэмігрантаў, бо Расія і Беларусь маюць адзіную сістэму вышуку і шчыльнае сілавое супрацоўніцтва: калі Анкара пачала выдаваць актывістаў Крамлю, яна гэтак жа можа выдаць і па запыце Мінска.

Каментары13

  • Ё
    05.07.2026
    Дзе там наш Офіс Ціханоўскай ? Можа ім варта нейкі запыт даслаць у Турцыю, каб там растлумачылі пазіцыю і гарантыі? Усёж-такі Турцыя краіна НАТА і імкнецца ў ЕС. Бо фіг яго яго ведае чым Офіс сапраўды займаецца, акрамя дробных справаў і санкцый. Дасынкцыянаваліся настолькі, што Турцыя на сёння рэальна з'яўляецца ледзь не адзіным месцам, куды бацькі і родныя змагароў могуць свабодна прыехаць, каб убачыцца. Атрымаць візу ў ЕС стала настолькі складана і дорага, што людзі банальна абіраюць Турцыю, як раней Грузію.
  • Ян
    05.07.2026
    Ё, а зде твой сіпаты быў 3 ліпеня, усё ж такі сам абвясціў дзень вызвалення Мінска 3 ліпеня 1660 года ад маскалеў Днём незалежнасці.
  • Ggf wet
    05.07.2026
    Шкада жанчыну.

Цяпер чытаюць

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка10

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро14

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця5

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць