Свет55

На дне Бодэнскага возера знайшлі карабель XV стагоддзя

Падводныя археолагі знайшлі каля нямецкага горада Ліндау, што на востраве ў Бодэнскім возеры, драўляныя рэшткі старажытнага судна, якое, паводле папярэдніх ацэнак, затанула ў XV стагоддзі. Адкрыццё ўжо называюць адной з найбольш значных знаходак апошніх гадоў, бо падобныя караблі гэтага перыяду на возеры сустракаюцца вельмі рэдка, піша Euronews.

Фота: Bayerische Gesellschaft für Unterwasserarchäologie e. V.

Пра магчымыя рэшткі судна даследчыкам паведаміў спартыўны дайвер, які добра ведаў гэты ўчастак возера. Падчас абследавання дна археолагі знайшлі шпангоўты і часткі драўлянай абшыўкі корпуса, што дазволіла ўпэўнена сцвярджаць: перад імі сапраўды рэшткі карабля, а не выпадковыя драўляныя фрагменты.

Паводле папярэдніх ацэнак, судна мела даўжыню ад васьмі да дванаццаці метраў і шырыню каля трох метраў. Асаблівую цікавасць выклікаў яго ўзрост. Спачатку спецыялісты меркавалі, што карабель адносіцца да больш позняга перыяду, аднак аналіз узору драўніны паказаў, што ён быў пабудаваны паміж 1420 і 1450 гадамі.

Навукоўцы адзначаюць, што да гэтага часу на Бодэнскім возеры было вядома толькі некалькі караблекрушэнняў позняга Сярэднявечча. Таму новая знаходка можа дапамагчы лепш зразумець асаблівасці суднабудавання і суднаходства таго часу.

Пакуль даследчыкі правялі толькі два апусканні. Яны зафіксавалі размяшчэнне рэшткаў судна, выканалі іх фотаздымку і ўзялі адзін узор драўніны для датавання. Надалей плануецца правесці дадатковыя даследаванні, каб удакладніць канструкцыю і сапраўдныя памеры карабля.

Фота: Bayerische Gesellschaft für Unterwasserarchäologie e. V.

Падымаць судна на паверхню пакуль не плануюць. Паводле спецыялістаў, такая аперацыя патрабуе вялікіх фінансавых выдаткаў, а пасля ўзняцця ўсе драўляныя элементы неабходна доўга і складана кансерваваць. Акрамя таго, пад вадой і пад пластом донных адкладаў знаходка захоўваецца значна лепш, чым на паветры.

Археолагі лічаць, што далейшае вывучэнне карабля дазволіць атрымаць новыя звесткі пра гісторыю суднаходства на Бодэнскім возеры і жыццё людзей у познім Сярэднявеччы.

Каментары5

  • Жвір
    18.07.2026
    Жора, у нас лайбы ганялі на Рыгу, але гэта яшчэ да княжання ў Полацку князя Уладзіміра, сябра Мейнарда фон Зэгеберга. То бок, лыйбы, проста лайбы.
    А у 15 ст. чоўны, проста чоўны, г.з. ні кліпераў, ні шхун з брыгантынамі ды баркентынамі па Нарачы не хадзіла... Уключыце ўрэшце лёгіку, адкуль там узяцца тым галерам ?
  • кэп
    19.07.2026
    Жора, Паглядзіце на мапу. Гэта возера частка Рэйна, адной з буйнейшых рэк у Еўропе, якая ўпадае ў Паўночнае мора.
  • лол
    19.07.2026
    кэп, усё можна самому прагугліць і знайсці. Але гэта кажа пра якасць матэрыялу і падыход да справы.

    [Зрэдагавана]

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва66

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

На «Яндэкс Картах» з'явіліся маршруты па Мінску, дзе ёсць пад'ёмнікі і пандусы

Колькі зарабляюць кур'еры на аўто ў дастаўцы «Яндэкс» у Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць