Сярод загінулых падчас страляніны ў Кракаве магла быць расіянка
Жанчыне быў 51 год.

Смерць грамадзянкі іншай краіны пацвердзіла польскае МУС. Прозвішча жанчыны не называецца. Паведамлялася, што гэта расіянка.
Абноўлена. Пазней інфармацыю пра тое, што загінула грамадзянка Расіі, абверглі.
Раніцай 8 лістапада польскія службы паведамлялі пра шасцярых загінулых — чатырох жанчын і двух мужчын. Сярод іх былі чацвёра палякаў, 32‑гадовы брытанец і 51‑гадовая замежніца, грамадзянства якой спачатку не называлі, каб паведаміць яе родным.
Сярод параненых ёсць грамадзяне Польшчы, Вялікабрытаніі, Партугаліі, Расіі, Германіі і Аўстрыі. Пра беларусаў сярод пацярпелых не паведамлялася.
7 лістапада 24‑гадовы паляк Міхал Аксіньскі заехаў на аўтамабілі на Галоўную Рынкавую плошчу Кракава і пачаў страляць па мінаках. Яго паранілі і затрымалі пасля перастрэлкі з паліцыяй. У кватэры нападніка знайшлі целы яго бацькоў і сястры.
У Польшчы 8 і 9 лістапада абвешчаная нацыянальная жалоба.
Беларус паскардзіўся ў пракуратуру на кіраўніка TV Republika: той сказаў, што ў страляніне ў Кракаве ўдзельнічалі замежнікі
Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу
«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава
Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА
Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі
Цяпер чытаюць
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары