Свет1313

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава

Маці працавала касіркай у «Бядронцы», сястра вучылася на мастачку, а бацька разам з сынам па нядзелях ездзіў на стрэльбішча. Суседзі сям’і Міхала А., які адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава, расказалі пра яго і яго блізкіх. 

Міхал А. Фота з фэйсбука

Рэната і Януш А. жылі разам з сынам Міхалам у кватэры на апошнім паверсе невысокага шматкватэрнага дома ў Астроўцы-Свентакшыскім. Іх дачка жыла ў Кракаве. Паводле суседзяў, у дзень трагедыі яна якраз прыехала наведаць бацькоў, піша Fakt.

Здзіслаў Шостак, які жыў у суседняй кватэры, сябраваў з бацькамі нападніка.

«Я сябраваў з яго бацькамі. Мы жылі дзверы ў дзверы. Разам святкавалі Новы год. Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён», — расказаў ён журналістам.

Бацькі нападніка. Скрын з сюжэту мясцовага тэлебачання, зроблены выданнем Fakt

Шостак кажа, што яму цяжка зразумець тое, што адбылося: бацькоў Міхала ён запомніў звычайнымі, вельмі адкрытымі людзьмі.

Маці працавала касіркай у размешчанай непадалёк краме «Бядронка». Суседзі згадваюць яе як заўсёды ўсмешлівую і прыязную жанчыну.

Паводле суразмоўцаў Echa Dnia, яе бачылі яшчэ ў пятніцу — яна выглядала спакойнай, усміхалася.

Сястра нападніка вучылася ў Акадэміі мастацтваў у Кракаве. Суседзі расказалі, што дзяўчына была вельмі таленавітай: два гады таму ў Астроўцы-Свентакшыскім адбылася выстава яе работ.

Сам Міхал, паводле Newsweek, вучыўся на токара ў мясцовым Цэнтры прафесійнай адукацыі.

Суразмоўцы Fakt падкрэсліваюць, што сын паводзіў сябе інакш, чым яго бацькі.

«Ён крыху дзіўны. Ніколі не размаўляў. Калі ўспамінаў, зрэдку, то вітаўся. А так — капюшон нацягнуты на галаву. Ніколі не бачыў яго ў камуфляжы», — сказаў Шостак.

Іншая суседка дадала: «Сын адзіны не ўсміхаўся, быў такі аддалены, сумны. Апранаўся ў чорнае».

Пры гэтым жыхары дома кажуць, што ніколі не чулі з кватэры сям’і сварак ці шуму. Не пачулі яны нічога падазронага і тады, калі, паводле паведамлення выдання, у суседняй кватэры загінулі трое чалавек.

«Абсалютна нічога, што магло б нас занепакоіць», — сказала адна з суседак.

Шостак ведаў, што сям’я захоўвала дома шмат зброі. Яго гэта не палохала: бацька і сын захапляліся стральбой.

«Ну, было ў іх такое захапленне. Абодва ездзілі на суседняе стрэльбішча кожную нядзелю раніцай. Мне гэта не здавалася небяспечным», — расказаў ён.

52‑гадовы бацька Міхала меў дазвол на зброю. Чорнае Subaru, на якім нападнік прыехаў у цэнтр Кракава, таксама было зарэгістраванае на бацьку.

У суботу сусед Шостак Міхала не бачыў. Апошні раз сустрэў яго напярэдадні: хлопец, паводле суседа, быў маўклівы, як звычайна.

Зрэшты, не ўсе суседзі апісваюць яго як дзіўнага. Некаторыя жыхары дома называюць яго ветлівым і спакойным.

«Звычайны хлопец. У капюшоне хадзіў, вітаўся. Нічога дрэннага не магу пра яго сказаць», — адзначыў адзін з іх.

7 лістапада 24‑гадовы мужчына адкрыў агонь па мінаках у цэнтры Кракава. Загінулі шэсць чалавек, паведамляецца пра 16 параненых, уключаючы двух паліцыянтаў і самога нападніка.

Пасля страляніны ў Кракаве паліцыя знайшла ў кватэры нападніка целы мужчыны і дзвюх жанчын — паводле папярэдніх звестак, яго бацькоў і сястры. 

Самога Міхала паранілі пры затрыманні і даставілі ў бальніцу.

Каментары13

  • Mustafa
    08.11.2026
    Пажыцьцёвае ?
  • Верагодна
    08.11.2026
    Верагодна, разлад псіхікі
    Шкада людзей
  • Filipp
    08.11.2026
    "7 лістапада 24‑гадовы мужчына адкрыў агонь па мінаках у цэнтры Кракава"©
    Што цікавае заўважыў, калі гаворка ідзе пра ўмоўнага злодзея 24 гадоў, такіх называюць мужчынамі, калі ж пра ахвяру 24 год, то хлопцам.

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць