Свет3131

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

На плошчы Галоўны Рынак у польскім Кракаве адбылася страляніна. Ёсць загінулыя і параненыя, паведамляе Onet.pl.

Паводле прадстаўніка Малапольскай ваяводскай пажарнай службы, стрэлы былі зробленыя з аўтамабіля, які праязджаў праз плошчу. Спачатку паведамлялася пра двух загінулых і восем пацярпелых, пасля колькасць загінулых узрасла да шасці. 17 было паранена, з іх трое паліцыянтаў.

Напад быў здзейснены ў людным цэнтры Кракава, дзе мноства людзей у суботу проста шпацыруе. Зламыснік страляў абы ў каго.

Пазней прадстаўнік пажарнай службы капітан Хуберт Цеплы заклікаў людзей пакінуць адкрытыя месцы і схавацца ў бяспечных месцах. На месцы здарэння працуюць брыгады хуткай медыцынскай дапамогі, таксама прызямліўся верталёт Паветранай службы выратавання.

Пасля паведамлення пра стрэлы на плошчу былі неадкладна накіраваныя ўсе даступныя патрулі паліцыі. Пажарнікі таксама былі напагатове.

Акрамя таго, выданне Gazeta Krakowska са спасылкай на сведкаў паведамляе пра яшчэ адзін інцыдэнт на вуліцы Страдомскай у Кракаве. Можна меркаваць, што гаворка ішла пра затрыманне стралка, бо яно, як пасля паведамілі, адбылося на скрыжаванні вуліц Юзафа Дзетля і Страдомскай.

Адзін з паліцыянтаў параненым падчас перастрэлкі здолеў-такі нейтралізаваць нападніка

У машыне нападніка выявілі вялікую колькасць іншай зброі, паведамляюць польскія СМІ.

Прэс-сакратарка Малапольскай паліцыі Катажына Цісла сказала выданню Onet, што нападнік, які ўчыніў страляніну ў цэнтры Кракава, з'яўляецца грамадзянінам Польшчы.

Паводле яе слоў, пры затрыманні ў мужчыны не было ніякіх дакументаў. Яго асобу паліцэйскія ўстанавілі ў выніку аператыўных мерапрыемстваў.

Як неафіцыйна высветліла выданне, нападніку 24 гады. Цяпер ён знаходзіцца на аперацыі, таму кантактаваць з ім пакуль немагчыма. Паводле інфармацыі Onet, ягоны стан крытычны.

Каментары31

  • Багна
    07.11.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Позор польской полиции
    07.11.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Крынж
    07.11.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць